пераклады кіраўнік оў вакон
"Gnu Belarusian" <[email protected]>
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Я ўжо з пачатку году карыстаюся лякалізаваным XFCE4, але толькі цяпер зьвярнуў увагу на некаторыя пераклады (зазірнуў у metacity.mo, такія ж): (un)maximize - (раз)найбольшыць minimaze - найменшыць Апошнія два(тры) словы мне вельмі не падабаюцца, бо нэалягізмы, гучаць недарэчна. Як варыянт, яшчэ ў далёкім 2003, робячы пераклад IceWM, я скарыстаў такія: maximize - разгарнуць minimaze - згарнуць У xfce4, gnome гэтыя словы адпавядаюць roll up/down, у мяне было скруціць/раскруціць (калі яшчэ для compiz fusion зрабіць адпаведны эфэкт, то вельмі дарэчы будзе :)) Яшчэ, тады была прапанова для workspace - варштат, я ня супраць працоўнай прасторы, але варштат карацейшы. _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n