Re: пераклады be vs be@alternat ive
Ihar Hrachyshka <[email protected]>
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <1210658198.6642.10.camel@booxter-laptop> |
On Mon, 2008-05-12 at 18:51 +0300, Gnu Belarusian wrote: > Мы маем дзьве кірылічныя лякалі, але ўсе пераклады ідуць проста be. > Можа варта, каб be былі «наркамаўскія», а be@alternative — > «тарашкевічанскія», бо цяперака маем бардак. Хоць тады мабыць трэба > будзе весьці дзьве паралельныя пераклады адначасова. Няўжо?:) Старая праблема. Але найперш як кудысьці штосьці пераносіць, трэба дамагчыся, каб be@alternative (ці - з улікам наяўнасці IANA-коду* - be@tarask) быў зарэгістраваны не толькі ў Debian-based сістэмах, але ўсюды, дзе ёсць GNU libc. Вось тут старажытны рапарт для glibc: http://sources.redhat.com/bugzilla/show_bug.cgi?id=1015 Я цягам апошніх некалькіх гадоў не аднойчы звяртаўся і туды, і наўпрост да Ульрыха Дрэпэра (ён загадвае glibc-ам, у тым ліку і такімі справамі), але ўсюды адказам было маўчанне. Думаю, найперш варта кожнаму зацікаўленаму ў развязанні праблемы вышэй азначаным спосабам напісаць у тым рапарце ў каментарах пра сваю падтрымку рэгістрацыі альтэрнатыўнай лакалі. Калі з пару тыдняў не будзе аніякай рэакцыі з боку наглядчыкаў, дык тады трэба будзе пісаць кудысьці ў спісы падпіскі. * - Калі хто не ведае, адным з вынікаў беларускага Вікі-падзелу стала рэгістрацыя асобнага коду для моўнага варыянту, вытлумачанага ў кнізе "В.Вячорка, З.Санько ды інш. Беларускі клясычны правапіс. Вільня. 2005". Гэтым кодам стаў be@tarask. Думаю, варта яго і прытрымлівацца ў гэтай справе, як універсальнага для гэтай справы. > _______________________________________________ > I18n mailing list > [email protected] > http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n