gimp!

"Gnu Belarusian" <[email protected]>
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
Працую над GIMP 2.4.5, хацелася, каб (у сьвятле стварэньня
кампэндыюму) ён стаўся базай для перакладу іншых графічных праграмаў,
найперш Inkscape ды Krita, таму прапаную абмеркаваць некаторыя
тэрміны.

 * Anchor - вузел. Літаральна якар, але як элемэнт вэктарнага шляху
вузел больш дарэчы. Падгледзеў у расейцаў з украінцамі. У палякаў -
zakotwiczenie, ня ведаю як перакласьці :)

 * Path - шлях. Іншыя варыянты: контур (ru, uk), ścieżka (pl).

 * Handle - zaczep (pl), важіль (uk), рычаг (ru). Выкарыстоўваецца ў
рэдактары градыентаў.

Слоўнік дае наступныя прапановы:
1) ручка f. (у дзьвярах) клямка f., дзяржаньне n. (нажа, відэльца);
тронкі pl. only (долата); калодка, калодачка f.; вуха, вушка n.
(збанка, гаршка)
2) падстава, прычына, зачэпка f.

Пакуль проста зрабіў «ручка».

 * Resize - зьмяніць вымеры й Scale - зьмяніць памер, пры resize
зьмесьціва застаецца нязьменным (можа толькі быць абрэзаным), пры
scale зьмесьціва зьмяняецца. (У ru.po і адно й другое - «изменить
размер», часам scale - «масштабировать», але й zoom таксама
«масштабировать». У uk.po гэткая ж каша. У pl.po: Scale - Skalowanie,
resize - zmienić rozmiaru.)

 * Opacity - непразрыстасьць, некалі Дойлід пераклаў як «шчыльнасьць»,
падаецца вартым, ці варта замяніць? «Непразрыстасьць» мне не
падабаецца сваёй даўжынёй.

 * Foreground/FG + Background/BG. Пакуль пераклаў BG як асноведзь, а
foreground color як колер рысаваньня (абгрунтаваньне: гэтым колерам мы
робім рысаваньне). pl,ru,uk перакладаюць як першы плян + тло. Так бы
ўсё й пакінуў, але спатыкнуўся аб фразы кшталту "Foreground
Extraction", таму адзінае, што прыходзіць у галаву - перакласьці
таксама як «першы плян», тым больш слоўнікі даюць такі пераклад. Тады,
напэўна, замест «асноведзі» варта ўжыць «тло».

 * Softproof. (== Simulating a printed version) "мягкая" цветопроба,
пробное изображение (на экране дисплея). Ці ведае нехта кароткі
адпаведнік? Няхай нават жарганізм? Зрабіць «колерапробай»?

 * Convert & Transform - ператварыць. Мабыць трэба transform зрабіць
як «трансфармаваць». Хоць праўда, яны не сустракаюцца разам анідзе.

Напэўна, усё.
_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n
lmpx.com only provides a reader for public news (NNTP) servers. It is not affiliated with the servers or forums shown here and is not responsible for the content of articles, which is written by their respective authors.