(no subject)
"Gnu Belarusian" <[email protected]>
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Працую над GIMP 2.4.5, хацелася, каб (у сьвятле стварэньня кампэндыюму) ён стаўся базай для перакладу іншых графічных праграмаў, найперш Inkscape ды Krita, таму прапаную абмеркаваць некаторыя тэрміны. * Anchor - вузел. Літаральна якар, але як элемэнт вэктарнага шляху вузел больш дарэчы. Падгледзеў у расейцаў з украінцамі. У палякаў - zakotwiczenie, ня ведаю як перакласьці :) * Path - шлях. Іншыя варыянты: контур (ru, uk), ścieżka (pl). * Handle - zaczep (pl), важіль (uk), рычаг (ru). Выкарыстоўваецца ў рэдактары градыентаў. Слоўнік дае наступныя прапановы: 1) ручка f. (у дзьвярах) клямка f., дзяржаньне n. (нажа, відэльца); тронкі pl. only (долата); калодка, калодачка f.; вуха, вушка n. (збанка, гаршка) 2) падстава, прычына, зачэпка f. Пакуль проста зрабіў «ручка». * Resize - зьмяніць вымеры й Scale - зьмяніць памер, пры resize зьмесьціва застаецца нязьменным (можа толькі быць абрэзаным), пры scale зьмесьціва зьмяняецца. (У ru.po і адно й другое - «изменить размер», часам scale - «масштабировать», але й zoom таксама «масштабировать». У uk.po гэткая ж каша. У pl.po: Scale - Skalowanie, resize - zmienić rozmiaru.) * Opacity - непразрыстасьць, некалі Дойлід пераклаў як «шчыльнасьць», падаецца вартым, ці варта замяніць? «Непразрыстасьць» мне не падабаецца сваёй даўжынёй. * Foreground/FG + Background/BG. Пакуль пераклаў BG як асноведзь, а foreground color як колер рысаваньня (абгрунтаваньне: гэтым колерам мы робім рысаваньне). pl,ru,uk перакладаюць як першы плян + тло. Так бы ўсё й пакінуў, але спатыкнуўся аб фразы кшталту "Foreground Extraction", таму адзінае, што прыходзіць у галаву - перакласьці таксама як «першы плян», тым больш слоўнікі даюць такі пераклад. Тады, напэўна, замест «асноведзі» варта ўжыць «тло». * Softproof. (== Simulating a printed version) "мягкая" цветопроба, пробное изображение (на экране дисплея). Ці ведае нехта кароткі адпаведнік? Няхай нават жарганізм? Зрабіць «колерапробай»? * Convert & Transform - ператварыць. Мабыць трэба transform зрабіць як «трансфармаваць». Хоць праўда, яны не сустракаюцца разам анідзе. Напэўна, усё. _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n