Re: тэрміны Inkscape

Mikalai Udodau <[email protected]> Fri, 3 Jul 2009 02:11:22 +0300
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
On Thu, 2 Jul 2009 22:26:44 +0300
Hleb Valoshka <[email protected]> wrote:

> Зараз ня маю досыць часу на разгорнуты адказ. Адкажу ў аўторак, а
> пакуль: Юры, устрымайцеся ад тролінґу, лепей усталюйце inkscape і
> зразумейце чаму былі абраныя менавіта такія словы.

Прывітанне! Глеб, вы, здаецца, маеце ўплыў на працаздольнасць
рассылкі? Лісты за снежань так і не прыйшлі, здаецца, не далей
як на мінулым тыдні архіў рассылкі назапашваў спам, але ж -
рассылка працуе?

> 
> On 7/2/09, Yury Tarasievich <[email protected]> wrote:
> > Упс, атрымліваецца, гэта яшчэ працуе?
> >
> > Gnu Belarusian wrote:
> >> Усім прывітаньне! Рыхтую (97%) пераклад Inkscape 0.47, які мусіць хутка
> >> выйсьці. Прапаную для абмеркаваньня
> >> колькі тэрмінаў, зь якімі маю найбольшыя праблемы.
> > ...
> >
> > Глеб, вы прабачце, але гэтыя праблемы не з
> > тэрмінамі, а з мовамі -- паказанае сведчыць, што
> > іх адчування ў перакладчыка на добры лад няма,
> > ці то адной з іх, ці то абедзвюх.

Тут я бачу агульную выснову, зробленую на падставе некалькіх
канкрэтных прыкладаў. Выснова таксама мусіць быць канкрэтнай,
напрыклад "названых праблем з перакладам дастаткова, каб
зрабіць вывад, што зараз пераклад непрыдатны да апублікавання".

> > Вы не
> > крыўдуйце, але "колькі словаў" не паправяць
> > перакладу, які рабіў хтосьці, хто пытаецца такіх
> > рэчаў.

Чаму так безнадзейна? Напэўна, можна быць добразычлівым не
толькі ў адносінах да зусім незнаёмых людзей. Мая прапанова
такая: Юры, давайце разам, вы і я, дапрацуем ваш пераклад.

> >
> > Inset/outset ніколі не можа перакладацца "гэтак
> > жа" як shrink/grow, tweak гэта ніколі не
> > карэкцыя. Што азначае для спажыўца "плыўны
> > тэкст" -- гэта вы самі прыдумалі? Колькі рэдкіх
> > слоўнікаў спатрэбіцца спажыўцу вашага перакладу?
> > To (un)flow (into) у кантэксце камп. праграм --
> > ізноў-такі, ніякае не "класці/выймаць". А ў тым,
> > чаго вы не паказалі, такіх праблем, пэўна яшчэ
> > больш.

"Крытыкуеш - прапануй!", як той казаў.

> >
> > А прадказальны вынік карыстання "беларускім
> > перакладам", які ўскладняе працу -- выкіданне
> > яго на... Прэцэдэнты былі.

Гэтае "на..." - эталонны argumentum ad hominem


-- 
З найлепшымі,
Мікалай Удодаў

_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n