трохі навінаў
Alex Buloichik <[email protected]> Wed, 30 Sep 2009 11:48:50 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Вось навіны за апошні час: 1. Я выклаў трохі .tmx файлаў(translation memory) на http://aligner.info. Зьбіраюся патроху абнаўляць калекцыю. Калі маеце свае .tmx, ці ведаеце, з якіх перакладаў іх можна зрабіць, ці ёсьць жаданьне папаўняць калекцыю - зьвяртайцеся. 2. У OmegaT працуе інтэграцыя з Google Translate, у тым ліку пераклад на беларускую. Працуе так: калі пераходзіце на нейкі сказ, побач паказваецца пераклад праз Google Translate(можна адразу выкарыстоўваць яго праз Ctrl+M). Дарэчы, у апошні OmegaT убудаваны aligner для .po файлаў. Таму калі адкрываеце ужо часткова перакладзеныя .po - пераклады будуць бачныя. Праз некаторы час такое ж самае будзе й для іншых фарматаў. 3. Беларуская клявіятура для Android ёсьць тут - http://softkeyboard.googlecode.com. Падтрымліваецца кірыліца й лацінка. 4. Калі некаму патрэбны беларускамоўны інтэрфэйс да Андроіда - зьвяртайцеся да мяне. WBR, Alex. _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n