Re: Беларуская лакаліз ацыя GNOME: нашы перспектыв ы & [email protected]

Сашка Аляксеенка <[email protected]> Sun, 17 Oct 2010 14:24:21 +0300
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
Маё меркаванне я ўжо (можа трохі недарэчна) выказваў у спісе рассылкі 
пра гном.
Я спрабаваў паразважаць пра неабходнасць 1) агульнадаступнага і 
па-карыстальніцку простага веб-інтэрфейсу для перакладу, 2) зручнага, 
спецыялізаванага, адзінага беларускага, агульназразумелага ды 
агульнадаступнага рэсурса для абмеркаванняў, 3) пра тое, каб зрабіць 
менавіта твар перакладчыцкай суполкі: а) хто такія, б) што робім, в) 
навошта гэта робім, г) як робім, д) колькі чаго зроблена, е) што 
плануецца зрабіць, ё) што рабіць калі хочаш нешта зрабіць ды не знаеш 
як. Гэта хутчэй не для ўнутраных справаў суполкі, а для вонкавага свету, 
для прыцягнення грамадскай увагі да справы ды спробы атрымання новых 
мазгоў чынам стварэння публічнага перакладчыцкага рэсурса, няхай сабе і 
партала. Чым зручнейшае карыстанне, чым відавочнейшыя вынікі, тым больш 
шанцаў зацікавіць старонных людзей. Чым прасцей рабіць пераклады -- тым 
больш людзей зможа гэта рабіць, тым больш радкоў будзе перакладзена, тым 
багацейшы будзе вынік ды святлейшай будучыня. Чым больш дакладна 
арганізаваны працэс -- тым больш якасныя вынікі. З унутранага боку можна 
прыкручваць якія заўгодна гіты ці што там -- каму як зручней. 
Абмеркаванні ж па справе, спрэчкі аб перакладах тых альбо іншых тэрмінаў 
ці цяжкіх выпадкаў патрэбна выносіць на агульнае бачанне, даваць 
магчымасць простаму прайдзісвету (хто ведае, якім талентам ён можа 
апынуцца) выказаць свае канструктыўныя альбо дэструктыўныя думкі. Але 
каб гэта ажыццявіць, трэба прадставіць інфармацыю ў лёгкаўспрымальным 
выглядзе, прымусіць людзей зацікавіцца пытаннем. Рэйтынгі, 
блогасацыяльныя сеткі і падобнае тут, я лічу, недарэчы. Наўрад ці тут 
шмат будзе навінаў: галоўныя навіны -- гэта пераклады новых радкоў, 
з'яўленне гатовых перакладаў новых праграмаў; галоўныя артыкулы -- 
кароткія нататкі аб тым як перакладаць, магчыма аб тым, як гэта цудоўна 
мець кампутар на беларускай мове і як сабе такое зрабіць (яшчэ адзін 
мануал пра як усталяваць лінукс). Я кажу пра значнасць не тэхнічных 
падыходаў ды рэалізацый, а афармлення існуючых звестак і візуалізацыі 
існуючага становішча наогул, пра спрашчэнне працэсу перакладу з пункту 
гледжання простага карыстальніка. Гэта праблема нетрывіяльная і я лічу, 
што ўсталёўкай вікі ды блогу яна не вырашыцца, бо праз нейкі час такі 
рэсурс усё роўна можа апынуцца ў заняпадзе за незапатрабаванасцю і ад 
згаснення цікавасці, ды бадай што так і застанецца недаступным для 
разумення простым чалавекам, як і ўсё тое, што ёсць зараз. Гэтая 
напаўмертвая рассылка ўжо ёсць, абмеркаванні паціху вядуцца, kamputerm 
ёсць, працуе і дае значныя вынікі -- не мае ніякай рацыі паспешна рабіць 
яшчэ адзін нейкі блог з нейкімсці марудным абмеркаваннем нечага. 
Патрэбныя моц, энергія, пафас -- рэсурс, які будзе спецыяльна трымацца 
для распальвання жаданняў, самасцвярджэння, надання важкасці справе, бо 
тут кранаецца не проста опэнсорс, а тут наша мова, якую трэба вяртаць ды 
папулярызаваць. У мяне, як высветлілася, маецца пакуль што нейкае 
жаданне гэтым заняцца, яго Ігар і паварушыў сваім пачатковым лістом. Але 
я магу не вельмі шмат, і трэба каб нехта яшчэ таксама нешта падобнае 
хацеў і меў колькі часу пазаймацца, тады разам мы зможам што-нішто 
прадпрыняць.

А.А.

_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n