Re: Беларуская лакаліз ацыя GNOME: нашы перспект ывы & [email protected]
Ihar Hrachyshka <[email protected]> Wed, 20 Oct 2010 09:59:53 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Вітаю, Глебе, магчыма, не ўсё трапляе ў рассылку, многа абгаварылі ў рэале і прываце цягам апошніх пары месяцаў. Мэты і канцэпцыя структураваліся ў штосьці цэлае наогул па-за сецівам, таму, можа, і ў абмеркаванні не надаем належнай увагі фармуляванню задачаў, бо яны для нас досыць відавочныя. Пра мэты не забываемся: 1. Распачатая лакалізацыя Windows 7; 2. Сустрэчы па абмеркаванні тэрміналогіі адбываюцца двойчы ў месяц; 3. Алесь Булойчык ажывіў рэсурсы slounik.org і knihi.com; 4. Паціху заліваем наяўныя ў нас слоўнікі і тэксты на knihi.com/slounik.org; 5. Вось зараз трэба нарэшце структураваць нарматыўную базу, працэсы, камунікацыю для GNOME; 6. трэба інфраструктура для пачатку новых падпраектаў (у маіх планах - ажыўленне модуля спраўджвання беларускага правапісу, у іншых - свае прыярытэты, але ўсё гэта *мэты*, а не *працэсы*). Патрэба ў umbrella-рэсурсе сапраўды ёсць (сярод тых, хто займаецца вышэй азначанымі рэчамі і не толькі). Таму лічу, што нельга разглядаць гэта як чыюсьці "блажь". Думаючы пра высокае, не забываймася на зямное. А так - заўвага безумоўна сэнсоўная: мы ж тут дзеля мэт, а не працэсу. Таму і прапануем па-хуценькаму скарыстацца наяўнымі сервісамі, каб праз тыдзень-два ўжо мець пляцоўку, на якой можна будзе змагацца за беларускую мову і марскіх коцікаў. Поспехаў, Ігар 2010/10/20 Hleb Rubanau <[email protected]>: > Хлопцы, прабачце за мае тры капейкі, але... > Выглядае, што вы з вялікім імпэтам абмяркоўваеце падрабязнасьці *працэсу*, але значна менш увагі надаеце падрабязнасьцям *мэты*, якую мяркуеце дасягнуць. > > Гэта не вельмі добры сімптом для праекту. Раю ўсьвядоміць адпаведную праблему, пакуль яшчэ ня позна. > > Спадзяюся, вы ня ўспрымеце гэтую крытыку як асабісты наезд. Проста такія рэчы збоку значна лепей відаць. (Сам узяць удзел не здолею па розных прычынах). > > Шчыра жадаю посьпеху! > > -- > Глеб > > _______________________________________________ > I18n mailing list > [email protected] > http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n