Re: Слоўнік для праверк і правапісу
Ihar Hrachyshka <[email protected]> Thu, 21 Oct 2010 20:03:03 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Вітаю, Мікалай. Гэта проста цудоўна. Як крыху разбяруся з актуальнымі справамі, паспрабую што-нішто дасылаць у ваш модуль. 1) Пытанне па нарматыўнай базе: словы па-за ТСБЛМ і "Арфаграфічным слоўнікам"/2010 прымаюцца на разгляд? Ці лепш пакуль усё спраўджваць на наяўнасць у гэтых крыніцах? 2) Пытанне па workflow: як лепш рабіць уклад у праект? Куды высылаць diff? (І дзякуй Юрыю за дапамогу ў праекце і разварушванне аўтара.) З павагай, Ігар 2010/10/21 Mikalai Udodau <[email protected]>: > Вітаю, паважаныя ўдзельнікі броўнаўскага руху! > > У святле надыходзячага ажыўлення модуля спраўджвання > беларускага правапісу, спяшаюся паведаміць вам, што ў мяне > ёсць уласны, пакуль яшчэ жывы. > > У жніўні 2008 году я зрабіў першую спробу стварыць уласны > слоўнік для спелчэкера, які б працаваў у OpenOffice.org. > Здаралася, цягам двух год падпольнай распрацоўкі я > спрабаваў расказаць пра гэта выпадковым і невыпадковым > людзям, якія, як мне здавалася, зацікаўленыя ў прадукце > такога кшталту. Могуць пацвердзіць, калі захочуць: Юры > Тарасевіч, Уладзімір Вараб'ёў, Уладзімір Кошчанка, Павел > Шут. > > Летась, адчуваючы, што мая матывацыя мае межы, я > апублікаваў свой слоўнік у сеціве. Вось адрас: > > https://sourceforge.net/projects/spell-be/ > > Цяпер крыху пра слоўнік. > > Фармат - hunspell. Я не глядзеў, ці магчыма яго праца з > myspell (хутчэй да, чым не), але тое, што ў ispell яго так > проста не перанесці - факт; > > Словазбор - аўтарскі. То бок, па-першае, я не карыстаўся > гатовымі словазборамі (іначай як для пошуку памылак), і > добра ўяўляю сабе ўсе недахопы гэтага падыходу, па-другое, > нават цяпер, калі папаўненне словазбору ідзе большай > часткай за конт ТСБЛМ-2005, захоўваецца істотная розніца; > > Арфаграфія - паводле ТСБЛМ-05 (Суднік, Крыўко) з улікам > змяненняў, апісаных у "Правілах беларускай > арфаграфіі і пунктуацыі", апублікаваных у 2008 г., у т.л. > на pravo.by > > Адметнай асаблівасцю слоўніка з'яўляюцца апісаныя ў > тэрмінах hunspell правілы падстаноўкі для слоў з памылкамі, > дзякуючы якім сярод прапаноў спелчэкера сустракаюцца > правільныя варыянты ("войскаў" для "войск", "афіцыйны" > для "афіцыяльны" і г.д.) > > Мая ацэнка ступені гатоўнасці слоўніка - каля 0.3 (словы > на а б в г д е ё ж з і о у э ю я, часткова к паводле > ТСБЛМ-05). Але ўжо зараз я карыстаюся ім у выпадках, калі > мне важна мець мінімум арфаграфічных памылак у тэксце, і > знаходжу яго даволі карысным. > > -- > З найлепшымі, > Мікалай Удодаў <[email protected]> > > _______________________________________________ > I18n mailing list > [email protected] > http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n