Re: mounik.org

Ihar Hrachyshka <[email protected]> Mon, 1 Nov 2010 12:32:05 +0200
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
2010/11/1 Павел Шут <[email protected]>:
>
> 1. хто лепш структурызуе аснову вікі ці перарысуе цяперашнія хібныя
> шаблоны, калі ласка;
>
> Лічу, што са структуры трэба было пачынаць, а не спяшацца за тыдзень сабраць
> усё адразу, а потым думаць што куды прыкруціць. З цягам часу гэта праблема
> стане яшчэ больш выразнай.

Калі трэба было пачынаць, то чаго не пачалі? :) Вось зараз і пачнем.

Няма бяды ў тым, што цяперашняе - не ідэальна структураванае (ну хіба
там шмат што ёсць, каб надта пераймацца?) Каб беларускую вікіпедыю
калісьці пачыналі з вылізвання структуры да ідэалу, дык не ўбачылі б
мы яе і дасюль. Структураванне - гэта *тэхнічная* патрэба пры
наяўнасці *матэрыялу*. Будзе матэрыял - будзе лепш відаць, што і куды
класці. Вікі ж не на камені выбітая, перакладзем майно пры патрэбе з
кута ў кут.

> 2. хто намалюе просценькі лагатып, каб заткнуць цяперашні placeholder,
> калі ласка;
>
> Я намалюю лагатып, патрэбныя ідэі/прапановы таго, што мае быць на ім.

У мяне ёсць ідэі пра тое, чаго там НЕ МАЕ БЫЦЬ: ідэалогіі, сцягоў,
гербаў (як было на pieraklad.org). Калі можаш, намалюй што-небудзь
кшталту сілуэта галавы чалавека, якая гаворыць нешта (можа, з рысамі
слоў-гукаў; магчыма, не слоў-гукаў, а лічбаў?). І закрыем пытанне. (Я
б яго наогул пакуль не ўздымаў, каб не вытыркаўся стандартны
placeholder, як нейкая пляма.)

Ігар
_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n