Re: Вітаю booxter !
Ihar Hrachyshka <[email protected]> Thu, 29 Sep 2011 11:15:34 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Прывітанне, тэма перакладу GNOME можа зацікавіць і астатніх лакалізатараў, таму перанакіроўваю мой адказ на ваш ліст у агульную рассылку і да астатніх перакладчыкаў GNOME. On 09/29/2011 01:31 AM, Soltan Dzmitry wrote: > Вітаю ! Мяне зваць Зміцер Солтан і я, як і Вы, з'яўляюся перакладчыкам > Убунту. Насамрэч, я не з'яўляюся перакладчыкам Ubuntu. Ці нават так: я не з'яўляюся перакладчыкам пэўнага дыстрыбутыва Unix. Замест гэтага я каардыную беларускі пераклад GNOME. Ужо гэтыя upstream-пераклады трапляюць ва ўсе дыстрыбутывы, у тым ліку і Ubuntu. Праца ў upstream гарантуе шырэйшы арэал распаўсюджвання перакладу, а таму для мяне мае на гэтым этапе больш сэнсу. > Вельмі прыемна сачыць за Вашымі перакладамі, бо яны робяца > афіцыйным правапісам і даволі граматныя. Так, сапраўды, пачынаючы з выдання, GNOME 3.2 усе наяўныя беларускія пераклады цалкам перапрацоўваюцца і дапаўняюцца. Актыўная праца над новым перакладам пачалася ў ліпені гэтага года. Удзел, акрамя мяне, бяруць яшчэ тры чалавекі; неўзабаве чакаем далучэння яшчэ трох. (Ну і вас, і ўсіх астатніх беларускіх перакладчыкаў таксама з радасцю чакаем...) Вынік на сёння можна ўбачыць тут (+18% новых перакладаў): http://l10n.gnome.org/releases/compare/ui/2-30/2-32/3-0/3-2/ Агулам перапрацавана на новы лад ~45% ад усяго перакладу (разам з модулямі без ніякага перакладу). То-бок амаль усе модулі афіцыйнага выдання GNOME (за выключэннем Evolution і Epiphany, якія былі адкладзены да наступнага выдання 3.4, запланіраванага на красавік 2012 года). Перапрацоўка перакладу захапіла ўсе бакі лакалізацыі: тэрміналогію; правапіс; граматыку і інш. Больш інфармацыі аб працы новага-старага праекта можна знайсці тут: http://mounik.org/w/Gnome http://mounik.org/w/GNOME_3.0 http://mounik.org/w/GNOME_3.0/Нарматыўная_база http://mounik.org/w/GNOME_3.0/Падручнік_лакалізатара Слоўнік (не цалкам фармалізаваны): https://raw.github.com/booxter/i18n-bel-gnome/master/terminology.po > Для большага ўдасканалення > Вашай працы, прапаную Вам старонку беларускай кампутарнай тэрміналогіі. > http://kamputerm.org/index.php?action=sitemap&lang=en > Сення гэта адзіны рэсурс, дзе падаюца і распрацоўваюца правільныя > беларускія кампутарныя тэрміны. Ен ствараеца з удзелам прафесійнных > філолагаў, такіх, як [...] напрыклад. Даю Вам яго мэйл для больш > дасканалых кансультацый. [...] Дзякуй за прапанову. Але я ведаю пра існаванне гэтай суполкі, і нават быў яе стваральнікам. Але з пэўных прычын нашы шляхі разбегліся. Адной з такіх прычын з'яўляецца неадпаведнасць іх працы нарматыўнай базе, узятай для новага перакладу GNOME 3.x. Прытым мы сочым за працай суполкі kamputerm, і што-нішто з іх высноў становіцца асновай для нашага перакладу. > Дзякуй Вам яшчэ раз, і больш пільна сачыце за памылкамі... яны > сустракаюца тут часта і ва ўсіх. Калі заўважылі памылку ў працы перакладчыкаў GNOME, паведаміце аб ёй у адмысловы спіс рассылкі: [email protected] ці ў агульны спіс лакалізатараў: [email protected]. З радасцю прымем заўвагі і выправім заўважаныя карыстальнікамі праблемы. Яшчэ раз заклікаю далучацца да працы над беларускім перакладам GNOME у *upstream*. Асаблівай падзякі за пачатак праекта заслугоўвае Юры Мацук, чыя актыўнасць стала каталізатарам для пачатку гэтай даўно актуальнай працы. З павагай, Ігар Грачышка каардынатар беларускага перакладу GNOME _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n