Re: Пераклад Епіфані

"Ihar Hrachyshka" <[email protected]>
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
2008/2/21 Mikalai Udodau <[email protected]>:
> Вітаю!
>
>  Нарэшце знайшоў час паглядзець на Mandriva 2008.0. З ім ідзе
>  Гном 2.20. У Гноме ёсць гартач сеціва. Палез паглядзець
>  перавагі. Укладка "Мова" (бачу словы Кадаванні - Дапомны -
>  Заходняе...). Цісну кнопку Дадаць, што зправа ад спісу "Мовы",
>  шукаю беларускую. Знайшоў у перадапошнім радку: Беларускі.
Як фармальны кіраўнік беларускіх перакладаў GNOME, адказваю:
1) гэтая праблема вядомая, і праяўляецца не толькі ў Epiphany, але і ў
Gedit, напр.
2) гэтая праблема не тычыцца самога GNOME, але пакунка iso_codes,
утворанага адумысля дзеля аб'яднання намаганняў перакладчыкаў з розных
праектаў (як то KDE, GNOME і інш.) для перакладу, у прынцыпе,
агульнага абсягу паведамленняў (для назваў краін, моў, тэрыторый,
грашовых адзінак і т.д.)
3) Праблема вынікла з аўтаматычна зробленага перакладу, а не з працы
якогась чалавека. Дзіўна, але факт: у файлах спецыфікацыі Унікоду, з
якіх, калі не памыляюся, генераваліся пачаткавыя версіі перакладных
файлаў для iso_codes, так і напісана - "Беларускі".
4) гэтая праблема з пару месяцаў таму была паспяхова мною вырашана (я
дадаў праз сістэму Translation Robot новы пераклад). Цяпер трэба
чакаць, пакуль а) з'явіцца новая версія iso_codes, б) Mandriva
выкарыстае для сваёй дыстрыбуцыі новую версію.
Зрэшты, і ўсё:)
>
>
>  _______________________________________________
>  I18n mailing list
>  [email protected]
>  http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n
_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n
lmpx.com only provides a reader for public news (NNTP) servers. It is not affiliated with the servers or forums shown here and is not responsible for the content of articles, which is written by their respective authors.