Re: курс гну/лінукс для пачаткоўцаў
Mikalai Udodau <[email protected]>
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
> Але ж ФС значна адрозьніваецца ад вантузавай, ці ня так? Так, усё так. Але распавяданне пра ФС губляе прадметнасць без прыкладаў выкарыстання той ці іншай магчымасці. Атрымліваецца сферычны конь у вакууме, які значна адрозніваецца ад такога ж каня з другой сістэмы. Наколькі я ведаю, сапраўдныя пачаткоўцы нічога не ведаюць пра ФС, і не жадаюць ведаць. Яны бачуць толькі графічны інтэрфейс. І нават у загадным радку не спатрэбяцца веды поўнай структуры, пачынаючы ад кораню, пакуль не пачнецца гаворка пра устанаўленне праграм з выточных тэкстаў. А калі ўжо збіраць праграмы, то і пачаткоўцы якраз такія, як я :) > KISS іншымі словамі - адна праграма для адной задачы. Дзе Ксорг > адыходзіць ад гэтага? :) Калі ласка: якую адну задачу выконвае xorg-server-1.1.1 ? І чаму ў ксоргу 6.9 было некалькі пакункаў, а ў 7.0 - болей за 200? Аконная сістэма, якой з'яўляюцца іксы, гэта адна вялізная праграма, якая робіць вельмі многа розных рэчаў, і, тым не меньш, не робіць нічога з таго, што патрэбна непасрэдна карыстальніку, сама па сабе, без дастасоўных праграмаў. xlogo, xcalc, xedit і пад. можна не ўлічваць, бо яны толькі прыклады, прызначаныя якраз для таго, каб паказаць, што патрэбныя дадатковыя праграмы. Прынцып KISS мае дачыненне да іксоў такое ж, як і да кернела. > ў Дэбіяне з дапамогай dpkg-reconfigure можна наставіць паўсыстэмы. > > > Можа, некаторым больш даспадобы LFS. > > Пачаткоўцам?! 8-( ) Прабачце, зусім заблытаўся. Вядома ж, пачаткоўцам man dpkg чытаць значна лягчэй, чымсці lfs-book ;) Увогуле, мяне "курс" зацікавіў менавіта як агляд найбольш карысных магчымасцяў гнутай сістэмы, хоць і не поўны. Я чытаў яго як "а ці ведаеце вы, што: --праграмы могуць узаемадзейнічаць не толькі праз каналы, але і праз сокеты? --з дапамогаю gnupg можна шыфраваць, падпісваць і правяраць нязменнасць файлаў? --можна рабіць пошук па гісторыі загадаў? --зашыфраваныя encfs файлы не бачныя нават root-у? і г.д." Лічу абсалютна неабходным дадаць апісанне sed-а і рэгулярных выразаў. А таксама, ўсе разгледжаныя магчымасці ілюстраваць карысным прыкладам. -- З найлепшымі, Мікалай Удодаў _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n