Re: State of the Belarusian Free / Open Source translations
"Hleb Valoshka" <[email protected]>
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
On 5/31/08, Ihar Hrachyshka <[email protected]> wrote: >> > Дарэчы, чыста віндовыя пераклады не ўлічаныя, а іх не так мала. >> А якое дачыненьне яны маюць да лякалі GNU? > Я гляджу, што тут вынікі гэтай "статыстыкі" выварочваюць, як хочуць... > Спачатку выплыў Дрэпер, якому нешта хочуць давесці, потым лацінку не > ўлічваем, нібы гэта не беларускія пераклады, цяпер ужо лакальнасцю Glibc > абмяжоўваемся. А таксама платформай (пэўна, у вас Ein Furer, Ein Volk, > Ein Linux?)... Хлопцы, вы ўжо вызначцеся, чаго дамагаецеся. > > У загалоўку трэда напісана пра Belarusian Free / Open Source > translations. Ані пра кірыліцу, ані пра Unix, ані пра GNU locale, ані > пра сувязь з be@tarask - няма нават слова! Карацей, перадгісторыя. Ёсьць на багзіле glibc запіс #15***, пра патрэбу ў яшчэ адной кірылічнай лякалі для glibc. Я пацьвердзіў гэты bug, запісаўшы ў камэнтарах да яго, што бальшыня перакладаў робіцца тарашкевіцай, г.зн. для be_BY@tarask. У Аляксандра Міхайляна ўзьнікла задума палічыць, колькі перакладаў зроблена тарашкевіцай, а колькі наркамаўкай. Бо гэта сапраўды можа дапагчы ў перакананьні Дрэпэра ў патрэбе @tarask, які ўпёрся рогам, і ня хоча дабаўляць яе, бо яна ня мае афіцыйнага статусу. У рэшце рэшт эспэранта таксама ня мае афіцыйнага статусу, але пераклады існуюць, а таму й лякаль ёсьць. Ніякай ідэалёгіі... Так што ня трэба нікога паліваць брудам. Хлопец зрабіў карысную справу, якая дапаможа (спадзяюся) разабраць той бардак зь перакладамі, які мы маем цяперака. _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n