Re: State of the Belarusian Free / Open Source translations

Ihar Hrachyshka <[email protected]>
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <1212331578.6558.7.camel@booxter-laptop>
On Sun, 2008-06-01 at 16:11 +0300, Hleb Valoshka wrote:
> On 5/31/08, Ihar Hrachyshka <[email protected]> wrote:
> >> > Дарэчы, чыста віндовыя пераклады не ўлічаныя, а іх не так мала.
> >> А якое дачыненьне яны маюць да лякалі GNU?
> > Я гляджу, што тут вынікі гэтай "статыстыкі" выварочваюць, як хочуць...
> > Спачатку выплыў Дрэпер, якому нешта хочуць давесці, потым лацінку не
> > ўлічваем, нібы гэта не беларускія пераклады, цяпер ужо лакальнасцю Glibc
> > абмяжоўваемся. А таксама платформай (пэўна, у вас Ein Furer, Ein Volk,
> > Ein Linux?)... Хлопцы, вы ўжо вызначцеся, чаго дамагаецеся.
> >
> > У загалоўку трэда напісана пра Belarusian Free / Open Source
> > translations. Ані пра кірыліцу, ані пра Unix, ані пра GNU locale, ані
> > пра сувязь з be@tarask - няма нават слова!
> 
> Карацей, перадгісторыя.
> Ёсьць на багзіле glibc запіс #15***, пра патрэбу ў яшчэ адной
> кірылічнай лякалі для glibc. Я пацьвердзіў гэты bug, запісаўшы ў
> камэнтарах да яго, што бальшыня перакладаў робіцца тарашкевіцай, г.зн.
> для be_BY@tarask. У Аляксандра Міхайляна ўзьнікла задума палічыць,
> колькі перакладаў зроблена тарашкевіцай, а колькі наркамаўкай.

Прабачце за важкасць выразу, але гэта называецца "меранне піпіськамі".
Лепей скажыце, дзе сп. Дрэпер сказаў, што афіцыйны статус правапісу  і
працэнтавыя суадносіны ёсць абавязковай умовай наяўнасці
GNU-лакальнасці. Ці маеце які-небудзь кантакт з ім? Цікаўлюся не проста
так. Рэч у тым, што я калісьці беспаспяхова спрабаваў з ім
скантактавацца, але ён не адказвае.

> Бо гэта
> сапраўды можа дапагчы ў перакананьні Дрэпэра ў патрэбе @tarask, які
> ўпёрся рогам, і ня хоча дабаўляць яе, бо яна ня мае афіцыйнага
> статусу. У рэшце рэшт эспэранта таксама ня мае афіцыйнага статусу,

Эсперанта мае такі афіцыйны статус, што вам нават не прымроіць для
беларускай мовы. Гэта мова, якой актыўна карыстаюцца структуры ААН і на
якой адбываецца навучанне ў спецыяльных школах, раскіданых па ўсёй
Еўропе.

> але
> пераклады існуюць, а таму й лякаль ёсьць. Ніякай ідэалёгіі...
> 
> Так што ня трэба нікога паліваць брудам. Хлопец зрабіў карысную
> справу, якая дапаможа (спадзяюся) разабраць той бардак зь перакладамі,
> які мы маем цяперака.

Дык калі ставіць за мэту пусціць пылам у вочы Ульрыху Дрэперу, дык нашто
наогул пісаць якія скрыпты? Можна зрабіць фальшыўку. Як такі
варыянт?.. :(

> _______________________________________________
> I18n mailing list
> [email protected]
> http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n


_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n
lmpx.com only provides a reader for public news (NNTP) servers. It is not affiliated with the servers or forums shown here and is not responsible for the content of articles, which is written by their respective authors.