Re: Беларуская лакаліз ацыя GNOME: нашы перспект ывы & [email protected]

Alex Buloichik <[email protected]> Sat, 16 Oct 2010 19:29:10 +0300
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
Спадарства,

адразу кажу, што ў перакладзе GNOME я ўдзельнічаць не зьбіраюся, бо
нестае часу і на іншыя пачатыя праекты, але, ёсьць крыху заўвагаў.

> камандную працу (больш перакладчыкаў, больш карэктараў; ці трэба больш
> людзей з доступам да git-сховішча, не ўпэўнены, але можна

  IMHO, працэс павінен быць крыху іншы(я не толькі пра GNOME).
Дастаткова 1-2 чалавекі з доступам да афіцыйнага рэпазіторыя праекту,
бо каміты перакладаў у рэпазіторый праекта - чыста тэхнічная роля.
Але. Неабходны нейкі свой git/svn рэпазіторый каб УСЕ перакладчыкі
мелі магчымасьць камітаць. Бо памылкі будуць больш заўважныя, будзе
магчымасьць пошуку па ўжо перакладзеным файлам, і наогул, усе плюсы
працы ў суполцы замест працы асобных перакладчыкаў з каардынатарам.
Часткова гэтую праблему вырашае pootle.
  Рухавік - git лепшы за svn, але можа больш складаны.


> 1. стварэння пляцоўкі беларускіх лакалізатараў з патрэбнай інфармацыяй (wiki);

Так, калі такое рабіць, трэба рабіць не толькі пад GNOME. Добра было б
мець такую адзіную пляцоўку для усіх беларускіх перакладаў.


> 2. web-інтэрфэйс для перакладу (pootle/transifex);

  Ну, вашая справа, але, я б раіў паглядзець у бок OmegaT(не толькі
таму што я трохі намаганьняў прыклаў, але, таму што сапраўды добрая
праграма). За апошнія 2 гады яна трохі палепшылася, зараз там ёсьць
шмат цікавага для працы каманды, і калі ёсьць патрэба, я магу дадаваць
новы функцыянал даволі хутка.

> 3. блог з навінамі з перакладчыцкага фронту (wordpress).

Ну, гэта ўжо проста частка пляцоўцы.

WBR, Alex.
_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n