Re: Беларуская лакаліз ацыя GNOME: нашы перспект ывы & [email protected]
Ihar Hrachyshka <[email protected]> Sat, 16 Oct 2010 20:58:30 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
2010/10/16 Yury Tarasievich <[email protected]>: > І да рэчы: вельмі спрэчна казаць пра "нармалізацыі" і "ўзгадненні", калі > праца над імі вядзецца, як вядзецца, г.зн. "па-партызанску" і, мала таго, з > удзелам іманентных "непрыяцеляў" (маю на ўвазе сёлетнія сустрэчы, якія мы > маглі чуць у сеціве і чые вынікі мы маглі чытаць). Паколькі я ўжо выказваўся > на гэтую тэму, і людзі тут усе тыя самыя, то паўтарацца, бадай што, не буду. Спадзяюся, ніжэй напісанае будзе ўспрынята адэкватна, без асабістых крыўд. Мяне не цешыць, што вы штораз падымаеце гэтае пытанне ў такой плашчыні, быццам сабраліся "непрыяцелі" і "па-партызанску" камусьці замінаюць штосьці рабіць "па-правільнаму". Гэта неканструктыўна. Я ўжо напісаў вам, Юры, у прыват, цяпер паўтару публічна: "у мяне няма для вас іншага глобусу" (без "непрыяцеляў", з актыўным удзелам акадэмічнай супольнасці, з абазнанымі адмыслоўцамі і г.д.; калі маеце такі глобус, то чаму яго хаваеце ад астатніх?) "Нармалізацыя" і "ўзгадненне" адбываецца ў межах той суполкі, якую мы сёння маем. Наш інтарэс - дасягнуць кампраміснай згоды хаця б у гэтых межах, скласці для сваёй працы прыдатны прадукт і ўжо толькі пасля - як дадатак (sic!) - прапанаваць нашую чыннасць для ацэнкі і прымання/непрымання астатнім. Праца суполкі не мае на мэце перакуліць Беларусь, распаўсюдзіць беларускую мову ў Кітаі ці выратаваць марскіх коцікаў. Удзельнікі маюць канкрэтныя інтарэсы ў сваіх праектах і ад гэтага адштурхоўваюцца. Вам, Юры, трэба нармалізацыя і ўзгадненне абавязкова агульнанацыянальнае, з удзелам Акадэміі Навук і папы рымскага, на меншае развязанне праблемы вы не згодны. Разумею і прымаю такі падыход. Прыміце і вы партыкулярныя інтарэсы іншых удзельнікаў броўнаўскага руху. Поспехаў, Ігар _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n