Re: Беларуская лакаліз ацыя GNOME: нашы перспектыв ы & [email protected]
Yury Tarasievich <[email protected]> Sat, 16 Oct 2010 22:01:24 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
On 10/16/2010 08:58 PM, Ihar Hrachyshka wrote: > 2010/10/16 Yury Tarasievich<[email protected]>: >> І да рэчы: вельмі спрэчна казаць пра "нармалізацыі" і "ўзгадненні", калі >> праца над імі вядзецца, як вядзецца, г.зн. "па-партызанску" і, мала таго, з >> удзелам іманентных "непрыяцеляў" (маю на ўвазе сёлетнія сустрэчы, якія мы >> маглі чуць у сеціве і чые вынікі мы маглі чытаць). Паколькі я ўжо выказваўся >> на гэтую тэму, і людзі тут усе тыя самыя, то паўтарацца, бадай што, не буду. > > Спадзяюся, ніжэй напісанае будзе ўспрынята адэкватна, без асабістых крыўд. > Мяне не цешыць, што вы штораз падымаеце гэтае пытанне ў такой > плашчыні, быццам сабраліся "непрыяцелі" і "па-партызанску" камусьці > замінаюць штосьці рабіць "па-правільнаму". Гэта неканструктыўна. Я ўжо > напісаў вам, Юры, у прыват, цяпер паўтару публічна: "у мяне няма для > вас іншага глобусу" (без "непрыяцеляў", з актыўным удзелам акадэмічнай > супольнасці, з абазнанымі адмыслоўцамі і г.д.; калі маеце такі глобус, > то чаму яго хаваеце ад астатніх?) ... Ніякіх крыўд. Гэта ўсё зразумела, гэта цалкам чакальная рэакцыя на мае словы. Паўтаруся, я гэта разумею на 100%. Але зразумейце і вы (і вы, і вы...). Па-першае, у мяне ёсць адчуванне (якое можа быць няслушным), што для "знаходжання лепшага глобусу" зроблена далёка не ўсё. Нават так, што першыя няўдачы былі сустрэтыя з пэўнай унутранай палёгкай ("не трэба больш займацца гэтым"). Па-другое, я ўсё ж не кажу пра выратаванне папы рымскага і не пра засяленне Кітаю коцікамі -- я кажу пра цалкам актуальную праблему нашых дзён і пра цалкам канкрэтныя методыкі, якія прыкладаюцца (ці не прыкладаюцца) да яе развязання. Жаданне адвярнуцца да гэтых ветраў спінаю і займацца толькі броўнаўскім рухам цалкам зразумелае, але я ўгаворваю вас -- прынамсі -- не ўспрымаць мае ўгаворы як нейкі замах на святую вольнасць. А як пераважна тэхналагічную (менавіта так!) заўвагу цвярозым (спадзяюся) людзям ва ўмовах вынікаў перапісу. Што важней -- выпусціць прадукт 3.0 ці паставіць справу каб мелася станоўчая дынаміка? А ці можна паставіць справу, ставячы яе так, як гэта робіцца зараз? То бок паставіць нейкую можна, такіх акварыюмаў колькі ўжо было за 20 гадоў. Але такую, якая мела б нейкі ўплыў на грамадскі працэс? Пры тым, што іншага сталічнага Мінску з іншай Акадэміяй таксама ніхто і ніколі не дасць. Ну, прыблізна так. А на заканчэнне прашу прыняць мае выразы павагі. Ю.Т. _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n