Re: Беларуская лакаліз ацыя GNOME: нашы перспект ывы & [email protected]
Alex Buloichik <[email protected]> Mon, 18 Oct 2010 10:06:58 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Спадарства, я паспрабаваў трохі сыстэматызаваць што мы тут панапісвалі. На добры толк нам патрэбна адзіная пляцоўка, якая можа сабраць усіх беларускіх лакалізатараў, ня толькі сайт пад пераклад GNOME. GNOME будзе толькі адзін з праектаў. Функцыянал які трэба мець на пляцоўцы: 1. сайт з інфармацыяй аб праектах/workflow і інш. для перакладчыкаў (Wiki/etc.); 2. навіны з перакладчыцкага фронту (звычайны блог - Wordpress/etc., а можа для гэтага дастаткова і wiki); 3. вэб-інтэрфэйс для перакладу (pootle/transifex/translations/boltran) 4. нешта для абмеркаваньняў агульных і на кожны праект(форумы/mailing lists/google groups/LJ) 5. магчымасьць спампаваць існуючыя пераклады 6. git/svn/etc. сховішча перакладаў+TMX+слоўнікаў, да якога маюць доступ усе перакладчыкі. Веб-інтэрфэйс таксама павінен працаваць з гэтым словішчам. У праекты пераклад экспартуецца з гэтага сховішча. (github/sf.net) Мэта - мець функцыянал, а не займацца ягоным стварэньнем. Таму трэба паглядзець у бок sourceforge, google groups/sites, etc. У дужках пазначаныя магчымыя сэрвісы якія можна скарыстаць пад гэты функцыянал, але, гэта зараз другаснае. Што павінны быць вызначана (для кожнага праекту асобна ?): 1. workflow/правілы/умовы прыманьня патчаў 2. ролі/кіраваньне 3. дакументаванне -- па перакладзе, па тэхн. працэсе, па мета-інфармацыі, па інструментальных сродках 4. крыніцы, нарматыўная база (базавыя слоўнікі, парадак развязання спрэчак паміж слоўнікамі, парадак апрацоўкі "новых" тэрмінаў) Мець на ўвазе, што нам патрэбны з аднаго боку найніжэйшы парог уваходу, зь іншага боку - якасьць. Што не так, што трэба дадаць ? WBR, Alex. _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n