Re: Беларуская лакаліз ацыя GNOME: нашы перспект ывы & [email protected]

Ihar Hrachyshka <[email protected]> Mon, 18 Oct 2010 10:55:42 +0300
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
2010/10/18 Alex Buloichik <[email protected]>:
> Спадарства, я паспрабаваў трохі сыстэматызаваць што мы тут панапісвалі.
> На добры толк нам патрэбна адзіная пляцоўка, якая можа сабраць усіх
> беларускіх лакалізатараў, ня толькі сайт пад пераклад GNOME. GNOME будзе
> толькі адзін з праектаў.
> Функцыянал які трэба мець на пляцоўцы:
> 1. сайт з інфармацыяй аб праектах/workflow і інш. для перакладчыкаў
> (Wiki/etc.);
> 2. навіны з перакладчыцкага фронту (звычайны блог - Wordpress/etc., а можа
> для гэтага дастаткова і wiki); ВЫКРЭСЛІВАЕМ

А наогул якія навіны туды збіраюцца ўстаўляць? :) Здаецца, няма пра
што пісаць, а для стабільнага змесціва (дакументацыя, інфармацыя аб
праектах) досыць і лепш мець wiki.

> 3. вэб-інтэрфэйс для перакладу (pootle/transifex/translations/boltran)

З гэтага меў справу з першымі двума. Калі казаць пра зручнасць і
інтэграцыю з тэрміналогіяй, то лепш pootle. Зноў-такі, беларускую
лакалізацыю я для іх ужо нядаўна зрабіў.

> 4. нешта для абмеркаваньняў агульных і на кожны праект(форумы/mailing
> lists/google groups/LJ)

mailing lists/google groups - мне і многім зручна, але можа не ўсім?
Праўда, і іншыя альтэрнатывы (livejournal/forums) таксама зусім не
ідэал. У прынцыпе, практыка выкарыстання ML у open-source багатая і
развітая, то чаго гарод гарадзіць, калі няма прынцыпова лепшага?
Вядома, карыстанне такім сродкам трэба задакументаваць "for newbies".
ML ужо маем (гэты) -> ВЫКРЭСЛІВАЕМ

> 5. магчымасьць спампаваць існуючыя пераклады

Гэта вымагае чагосьці асобнага? Ёсць web-інтэрфэйс, ёсць git/svn, ёсць
сайт праекта... ВЫКРЭСЛІВАЕМ

> 6. git/svn/etc. сховішча перакладаў+TMX+слоўнікаў, да якога маюць доступ усе
> перакладчыкі. Веб-інтэрфэйс таксама павінен працаваць з гэтым словішчам. У
> праекты пераклад экспартуецца з гэтага сховішча. (github/sf.net)
> Мэта - мець функцыянал, а не займацца ягоным стварэньнем. Таму трэба
> паглядзець у бок sourceforge, google groups/sites, etc. У дужках пазначаныя
> магчымыя сэрвісы якія можна скарыстаць пад гэты функцыянал, але, гэта зараз
> другаснае.
> Што павінны быць вызначана (для кожнага праекту асобна ?):
> 1. workflow/правілы/умовы прыманьня патчаў
> 2. ролі/кіраваньне
> 3. дакументаванне -- па перакладзе, па тэхн. працэсе, па мета-інфармацыі, па
> інструментальных сродках
> 4. крыніцы, нарматыўная база (базавыя слоўнікі, парадак развязання спрэчак
> паміж слоўнікамі, парадак апрацоўкі "новых" тэрмінаў)

Гэта ўсё крута (супольная нарматыўная база, ролі, умовы, кампраміс,
"пакт пра ненападзенне"), але мой песімізм не дазваляе ўявіць поўную
згоду паміж прадстаўнікамі розных падпраектаў. :) Але калі такое
магчыма, я весь во внимании (!).

> Мець на ўвазе, што нам патрэбны з аднаго боку найніжэйшы парог уваходу, зь
> іншага боку - якасьць.
> Што не так, што трэба дадаць ?

Калі чыста тэхнічна, то я яшчэ б дадаў сваю багзілу. Wiki + Bugzilla +
браўзер сховішчаў = Trac.
Прапаную заінсталяваць гатовы Pootle + Trac і не пераймацца. "Всё уже
украдено до нас".

Ну і нарэшце для ўсіх (з Алесем мы ўжо пра гэта не раз размаўлялі):
рэсурс можа падтрымліваць і іншыя, неперакладныя праекты
(aspell/hunspell, лакальнасці, клавіятурныя раскладкі, метады ўводу,
slounik.org/knihi.com, іншыя блізкія справы). Я бачу такі рэсурс як
umbrella project для беларускіх праектаў інфарматызацыі.

Прыклады:
http://translate.org.za/
http://www.panafril10n.org/

Поспехаў,
Ігар
_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n