Re: Беларуская лакаліз ацыя GNOME: нашы перспект ывы & [email protected]
Alex Buloichik <[email protected]> Tue, 19 Oct 2010 08:02:21 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Вітаю ! 2010/10/18 Ihar Hrachyshka <[email protected]> > > 1. сайт з інфармацыяй аб праектах/workflow і інш. для перакладчыкаў > > (Wiki/etc.); > > 2. навіны з перакладчыцкага фронту (звычайны блог - Wordpress/etc., а > можа > > для гэтага дастаткова і wiki); ВЫКРЭСЛІВАЕМ > > А наогул якія навіны туды збіраюцца ўстаўляць? :) Здаецца, няма пра > што пісаць, а для стабільнага змесціва (дакументацыя, інфармацыя аб > праектах) досыць і лепш мець wiki. > > Ну, я не кажу пра "зараз", але, на будучыню трэба мець абавязкова. Навіны не для "сваех", а для тых хто не ўдзельнічае. Гэта добрая рэч, якая дазваляе нагадваць пра існаваньне такой пляцоўцы, то бок - рэкляма і пашырэньне кола карыстальнікаў. Адна навіна раз на тыдзень ці на два тыдні - гэтага дастаткова. Чаму не падыходзіць тая ж by_mova ? Гэтыя навіны могуць дасылацца і ў by_mova, і ў іншыя месцы, але, лепш калі гэта будзе сабрана прынамсі пад адной назвай. > > 3. вэб-інтэрфэйс для перакладу (pootle/transifex/translations/boltran) > > З гэтага меў справу з першымі двума. Калі казаць пра зручнасць і > інтэграцыю з тэрміналогіяй, то лепш pootle. Зноў-такі, беларускую > лакалізацыю я для іх ужо нядаўна зрабіў. > > > 4. нешта для абмеркаваньняў агульных і на кожны праект(форумы/mailing > > lists/google groups/LJ) > > mailing lists/google groups - мне і многім зручна, але можа не ўсім? > Праўда, і іншыя альтэрнатывы (livejournal/forums) таксама зусім не > ідэал. У прынцыпе, практыка выкарыстання ML у open-source багатая і > развітая, то чаго гарод гарадзіць, калі няма прынцыпова лепшага? > Вядома, карыстанне такім сродкам трэба задакументаваць "for newbies". > Для newbies гэта ня вельмі зручна. Для мяне ідэальны інтэрфэйс мае Google Groups - там і mailing list ёсьць, і магчымасьць дасылаць з вэба. І галоўнае - зручны прагляд гісторыі. Насамрэч нам патрэбны зручны прагляд гісторыі праз вэб. Гэта зьніжае парог уваходу. Дасылаць новыя праз вэб - не істотна. ML ужо маем (гэты) -> ВЫКРЭСЛІВАЕМ Ня трэба сьпяшацца выкрэсьліваць ;) Мы маем толькі асноўны ML. Патрэбныя яшчэ на кожны вялікі праект і для робатаў. > > 5. магчымасьць спампаваць існуючыя пераклады > > Гэта вымагае чагосьці асобнага? Ёсць web-інтэрфэйс, ёсць git/svn, ёсць > сайт праекта... ВЫКРЭСЛІВАЕМ Ну, з большага - так. Але, я маю на ўвазе нешта накшталт http://belsoft.tut.by/ - для карыстальнікаў, а не для перакладчыкаў. Насамрэч, гэта трохі вольнага месца і некалькі старонак у wiki, таму, сапраўды, гэта пытаньне не тэхнічнае а арганізацыйнае. > 6. git/svn/etc. сховішча перакладаў+TMX+слоўнікаў, да якога маюць доступ > усе > > перакладчыкі. Веб-інтэрфэйс таксама павінен працаваць з гэтым словішчам. > У > > праекты пераклад экспартуецца з гэтага сховішча. (github/sf.net) > Вось тут ёсьць дадатковае пытаньне. Спадарства, я правільна разумею, што для кожнага праекту мае сэнс мець асобнае сховішча, каб 1) ня трэба было пампаваць усе, 2) даваць правы па праектах. Ці ўсё ж мы можам не пераймацца і захоўваць ўсё разам ? > Мэта - мець функцыянал, а не займацца ягоным стварэньнем. Таму трэба > > паглядзець у бок sourceforge, google groups/sites, etc. У дужках > пазначаныя > > магчымыя сэрвісы якія можна скарыстаць пад гэты функцыянал, але, гэта > зараз > > другаснае. > > Што павінны быць вызначана (для кожнага праекту асобна ?): > > 1. workflow/правілы/умовы прыманьня патчаў > > 2. ролі/кіраваньне > > 3. дакументаванне -- па перакладзе, па тэхн. працэсе, па мета-інфармацыі, > па > > інструментальных сродках > > 4. крыніцы, нарматыўная база (базавыя слоўнікі, парадак развязання > спрэчак > > паміж слоўнікамі, парадак апрацоўкі "новых" тэрмінаў) > > Гэта ўсё крута (супольная нарматыўная база, ролі, умовы, кампраміс, > "пакт пра ненападзенне"), але мой песімізм не дазваляе ўявіць поўную > згоду паміж прадстаўнікамі розных падпраектаў. :) Але калі такое > магчыма, я весь во внимании (!). > Я таму і напісаў - для кожнага праекту асобна ;) Насамрэч, я думаю, што будзе існаваць некалькі вялікіх праектаў, дзе будзе выпрацаваны нейкі падыход, а потым можна будзе думаць пра нейкі "тыповы" падыход. > > Мець на ўвазе, што нам патрэбны з аднаго боку найніжэйшы парог уваходу, > зь > > іншага боку - якасьць. > > Што не так, што трэба дадаць ? > > Калі чыста тэхнічна, то я яшчэ б дадаў сваю багзілу. Wiki + Bugzilla + > браўзер сховішчаў = Trac. > Мне mediawiki вонкава больш падабаецца ;) А ці патрэбна Bugzilla ? Усё ж гэта не development. > Прапаную заінсталяваць гатовы Pootle + Trac і не пераймацца. "Всё уже > украдено до нас". > Ну, с аднаго боку - так. Зь іншага боку, можа мае сэнс думаць пра sourceforge ? Вялікі плюс - добрыя бэкапы і інфраструктура. Якія яшчэ варыянты акрамя "паставім самі усё на свой сэрвер" ? Ну і нарэшце для ўсіх (з Алесем мы ўжо пра гэта не раз размаўлялі): > рэсурс можа падтрымліваць і іншыя, неперакладныя праекты > (aspell/hunspell, лакальнасці, клавіятурныя раскладкі, метады ўводу, > slounik.org/knihi.com, іншыя блізкія справы). Я бачу такі рэсурс як > umbrella project для беларускіх праектаў інфарматызацыі. > Так, і гэта не тэхнічнае пытаньне, а арганізацыйнае. Такім чынам, прапаную вызначыцца што выбраць з pootle/transifex/translations/boltran, і пачаць думаць пра структуру wiki. WBR, Alex. _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n