Слоўнік для праверк і правапісу
Mikalai Udodau <[email protected]> Thu, 21 Oct 2010 19:13:37 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Вітаю, паважаныя ўдзельнікі броўнаўскага руху!
У святле надыходзячага ажыўлення модуля спраўджвання
беларускага правапісу, спяшаюся паведаміць вам, што ў мяне
ёсць уласны, пакуль яшчэ жывы.
У жніўні 2008 году я зрабіў першую спробу стварыць уласны
слоўнік для спелчэкера, які б працаваў у OpenOffice.org.
Здаралася, цягам двух год падпольнай распрацоўкі я
спрабаваў расказаць пра гэта выпадковым і невыпадковым
людзям, якія, як мне здавалася, зацікаўленыя ў прадукце
такога кшталту. Могуць пацвердзіць, калі захочуць: Юры
Тарасевіч, Уладзімір Вараб'ёў, Уладзімір Кошчанка, Павел
Шут.
Летась, адчуваючы, што мая матывацыя мае межы, я
апублікаваў свой слоўнік у сеціве. Вось адрас:
https://sourceforge.net/projects/spell-be/
Цяпер крыху пра слоўнік.
Фармат - hunspell. Я не глядзеў, ці магчыма яго праца з
myspell (хутчэй да, чым не), але тое, што ў ispell яго так
проста не перанесці - факт;
Словазбор - аўтарскі. То бок, па-першае, я не карыстаўся
гатовымі словазборамі (іначай як для пошуку памылак), і
добра ўяўляю сабе ўсе недахопы гэтага падыходу, па-другое,
нават цяпер, калі папаўненне словазбору ідзе большай
часткай за конт ТСБЛМ-2005, захоўваецца істотная розніца;
Арфаграфія - паводле ТСБЛМ-05 (Суднік, Крыўко) з улікам
змяненняў, апісаных у "Правілах беларускай
арфаграфіі і пунктуацыі", апублікаваных у 2008 г., у т.л.
на pravo.by
Адметнай асаблівасцю слоўніка з'яўляюцца апісаныя ў
тэрмінах hunspell правілы падстаноўкі для слоў з памылкамі,
дзякуючы якім сярод прапаноў спелчэкера сустракаюцца
правільныя варыянты ("войскаў" для "войск", "афіцыйны"
для "афіцыяльны" і г.д.)
Мая ацэнка ступені гатоўнасці слоўніка - каля 0.3 (словы
на а б в г д е ё ж з і о у э ю я, часткова к паводле
ТСБЛМ-05). Але ўжо зараз я карыстаюся ім у выпадках, калі
мне важна мець мінімум арфаграфічных памылак у тэксце, і
знаходжу яго даволі карысным.
--
З найлепшымі,
Мікалай Удодаў <[email protected]>
_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n