Re: Беларуская лакаліз ацыя GNOME: нашы перспект ывы & [email protected]

Ihar Hrachyshka <[email protected]> Wed, 20 Oct 2010 11:17:18 +0300
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
2010/10/20 Viktar Siarheichyk <[email protected]>:
> Гэта мне да болю (буквальна) нагадвае паводзіны цяперашняга кіраўніка
> LVEE, каб яму было добра!.. Той таксама тыднямі маўчаў, каб потым
> явіць свету цукерачку, а свет ужо вырашыў, што LVEE ўжо сканаўшы і
> пахаваны.

Вітаю, Віктар,

Параўнанне з LVEE крыху кульгае:
1) над LVEE працавала многа людзей, над knihi.com/slounik.org да
нядаўняга часу адзін;
2) LVEE - праект з жорсткімі тэрмінамі і перыядычнасцю,
knihi.com/slounik.org - не;
3) здаецца, ніхто асабліва не пераймаўся смерцю knihi.com і не
прапаноўваў сваю дапамогу аўтару. Алесь прапанаваў - пайшла праца.

Наогул, я з вамі згодны (!) - інфармацыя павінна быць даступнай,
праекты - шырока рэкламавацца, вынікі працы - быць адкрыта даступныя
для ўсякага выкарыстання, сярэдні заробак - быць роўным 500$, марскія
коцікі - жыць у звыклым для іх асяроддзі. Некаторыя праблемы вырашыць
прэзідэнт і Грынпіс, а астача застаецца нам (!). Таму і хочам
па-хуценькаму даць сабе і сяброўскім праектам супольную трыбуну і
месца для свайго развіцця і ўзаемных камунікацый.

Поспехаў,
Ігар
_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n