Re: Слоўнік для праверк і правапісу
Mikalai Udodau <[email protected]> Fri, 22 Oct 2010 12:03:47 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
On Thu, 21 Oct 2010 22:04:34 +0300 Ihar Hrachyshka <[email protected]> wrote: > Здаецца, якраз *гэта* няцяжка зрабіць. Словы раскіданыя па асобных > файлах (дзеясловы, назоўнікі, геаграфія...) Перад збудаваннем усе > файлы аб'ядноўваюцца ў адно, і тады генеруецца гатовы для ўжытку > модуль. На першым этапе ("усе файлы аб'ядноўваюцца") можна непатрэбнае > выкінуць, каб атрымаць чысты слоўнік "для канцылярскага ўжытку". Так, словы раскіданы па файлах. Часткі dzeeprym, dzejasl1, dzejasl2, lich, naz, naz1, naz2, naz3, prym, prysl, pryst даволі дакладна (не менш за 99,9%) прытрымліваюцца пададзеных у ТСБЛМ-05, часткі chasc, pryn, zajm, zluch - прыблізна, vykl - моцна адрозніваецца, словы з астатніх частак у ТСБЛМ-05 прынцыпова адсутнічаюць. Словы "спадар" і "спадарства" у ТСБЛМ-05 ёсць. Аднак, няма "медыцына", "кружка", "бурштын" і г.д. - можаце глянуць у частку abl. У частку abl я паскладваў словы, якія, на мой погляд, мусяць быць у слоўніку кшталту ТСБЛМ. Так што, можна сабраць, для прыкладу, слоўнік з словазборам, які на 99 і болей % будзе складзены з загаловачных слоў з ТСБЛМ-05 (я спрабаваў - не скажу, каб гэта мела практычную цікавасць). З другога боку, для сваіх мэт я маю частку з абсцэннай лексікай, яе я не публікаваў і наўрад ці буду. І хаця па аб'ёму зараз тыя словы, што адсутнічаюць у ТСБЛМ, складаюць толькі крыху больш 10%, я лічу, што гэта частка значная (з-за частасці ужывання). Я разглядаю любыя словы, якія трапляюцца ў беларускамоўных тэкстах. На бягучы момант у пытанні дадання-выкідання слоў я кіруюся сваім адчуваннем, і з гэтым трэба штосьці рабіць. Напэўна, трэба шукаць слоўнікі, дзе гэтыя словы ёсць. Цяпер тое ж самае, у адваротна-алфавітным парадку: zluch - злучнікі, паводле ТСБЛМ-05 zajm - займеннікі, ТСБЛМ vykl - выклічнікі, клічная форма дзеясловаў, гукаперайманні па магчымасці, з ТСБЛМ, астатняе з выпадковых крыніц (пачаткова з "Беларуская мова: поўны школьны курс" Красней, Лаўрэль) sk - скарачэнні, з выпадковых крыніц pryst - прыстаўкі, якія пішуцца праз злучок, ТСБЛМ prysl - прыслоўі, ТСБЛМ pryn - прыназоўнікі, (пачаткова Красней і Лаўрэль, зараз) ТСБЛМ prym - прыметнікі, ТСБЛМ prozv - прозвішчы, (пачаткова паводле "Слоўніка цяжкасцяў беларускай мовы" Плотнікава і Трайкоўскай, цяпер моцна пашыраны) з выпадковых крыніц naz3 - назоўнікі трэцяга скланення, ТСБЛМ naz2 - назоўнікі 2 скланення, ТСБЛМ naz1 - назоўнікі 1 скланення, ТСБЛМ naz - назоўнікі агульнага роду ці толькі множнага ліку, ТСБЛМ najm - найменні божастваў, прозвішчы персанажаў, клічкі - з выпадковых крыніц lich - лічэбнікі, (Красней і Лаўрэль, з галавы), ТСБЛМ im2 - імёны жаночыя, ("Слоўнік цяжкасцяў" з дадаткам) з выпадковых крыніц im1 - імёны мужчынскія, ("Слоўнік цяжкасцяў" з дадаткам) з выпадковых крыніц geagraph - геаграфічныя назвы, (пачаткова "Слоўнік цяжкасцяў", але тут ужо лепш і не ўспамінаць), з выпадковых крыніц dzejasl2 - дзеясловы другога спражэння, ТСБЛМ dzejasl1 - дзеясловы першага спражэння, ТСБЛМ dzeeprysl - дзеепрыслоўі, з выпадковых крыніц dzeeprym - дзеепрыметнікі, ТСБЛМ chasc - часціцы, (пачаткова з "Беларуская мова: поўны школьны курс" Краснея і Лаўрэля, зараз дадаю) з ТСБЛМ abl - ўсё, што не патрапіла ў азначаныя вышэй часткі. diff-ы - на маю электронную пошту, ці ў [email protected] > > 2010/10/21 Yury Tarasievich <[email protected]>: > > On 10/21/2010 09:23 PM, Ihar Hrachyshka wrote: > >> > >> У прынцыпе, для гэтага дастаткова стварыць дадатковыя падмодулі, якія > >> будуць пры патрэбе ўключацца і выключацца з будовы слоўніка. > > > > А галоўнае тут умець гэта рабіць. У мяне склалася ўражанне (збоку), што гэта > > неяк цяжка. > > > > Ю.Т. > > > > _______________________________________________ > > I18n mailing list > > [email protected] > > http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n > _______________________________________________ > I18n mailing list > [email protected] > http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n -- З найлепшымі, Мікалай Удодаў <[email protected]> _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n