Re: Слоўнік для праверк і правапісу

Ihar Hrachyshka <[email protected]> Fri, 22 Oct 2010 18:05:11 +0300
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
2010/10/22 375gnu <[email protected]>:
> On 10/21/10, Ihar Hrachyshka <[email protected]> wrote:
>>> Пэўна, нам давядзецца рабіць як зрабілі туркі — пісаць асобнуюю
>>> праграму праверкі правапісу.
>> Вы б хоць паглядзелі, як яно знутры працуе, першы чым такое казаць...
>
> Усе гэтыя *spell нічым _прынчыпова_ не адрозьніваюцца ад старога
> добрага ispell, зь якім я меў магчымасьць пазнаёміцца.
>

Ужо адказалі, што ispell не падтрымлівае столькі мадэляў скланення,
колькі трэба для алгарытмізацыі генерацыі словаформаў.

>> Для кожнага тыпу скланення прызначаныя свае мадэлі генерацыі
>> словаформаў - для вераб'я будзе адна мадэль, для каня - другая. Задача
>> складальніка слоўніка - вызначыць для кожнага слова прыдатныя для яго
>> мадэль (мадэлі). Таму ўсё выдатна працуе, як працуе і для іншых
>> славянскіх моў (для ўкраінскай, рускай ды інш.)
>
> Ну зрабі мадэль, якая будзе адпавядаць правілу «о не пад націскам
> пераходзіць у а». Вось Удодаў ня здолеў, таму «конь» у ягонай базе без
> аніякіх суфіксаў. Хіба, можна скакаць ад іншага склону, напрыклад,
> роднага — «каня».
>

Так, правілы беларускай арфаграфіі не такія простыя для
алгарытмізацыі. Тым не менш, выкарыстанне набору суфіксаў для
азначэння мадэляў - гэта ўжо прагрэс. Так, заўсёды будуць выключэнні і
месцы, якія цяжка паддаюцца фармалізацыі, але нам з гэтым жыць.
Хочацца прасцей - англійская пад бокам. :)

Ігар
_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n