Re: Слоўнік для праверк і правапісу
Yury Tarasievich <[email protected]> Fri, 22 Oct 2010 18:18:50 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Вось каб вы зрабілі нейкую метрыку: скажам, версія А ўтрымлівае матэрыял ТСБМ адсюль і дасюль. On 10/22/2010 12:03 PM, Mikalai Udodau wrote: ... > Так што, можна сабраць, для прыкладу, слоўнік з > словазборам, які на 99 і болей % будзе складзены з > загаловачных слоў з ТСБЛМ-05 (я спрабаваў - не скажу, каб > гэта мела практычную цікавасць). З другога боку, для сваіх > мэт я маю частку з абсцэннай лексікай, яе я не публікаваў і > наўрад ці буду. ... Першая мера практычнай прыдатнасці праграмы такога класу -- вядомасць яе нарматыўнай базы і гарантаванасць адпаведнасці. Тут не патрэбная ані "мяшанка правапісаў", ані "аўтарскае меркаванне". Выкананне той першай меры і ёсць прычына таго, што ваш модуль на галаву вышэй рэшты сцэны (хоць, можа, (яшчэ) і не "ловіць каня"). > Словы "спадар" і "спадарства" у ТСБЛМ-05 ёсць. Аднак, няма "медыцына", "кружка", "бурштын" і г.д. - можаце глянуць у частку abl. Каб мець "увесь фонд", трэба (як мы некалі гаварылі) глядзець у 5-томнік. ТСБМ-2005 гэта пашыраны апдэйт, але і звужэнне таксама. Ю.Т. _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n