Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT
Сашка Аляксеенка <[email protected]> Sat, 23 Oct 2010 15:34:41 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Прывітанне. Акрэслю свае думкі па пытанні арганізацыі.
У ідэале трэба было б альбо сабраць у груд усе наяўныя звесткі, улічыць
мэты патэнцыяльнага развіцця, абмежаванні тэхнічнай базы, а потым усё
спрабаваць сістэматызаваць ды арганізоўваць. Альбо ўзяць невялічкі, але
добра вядомы і больш-менш у тэорыі сфармаваны кавалачак, увасабіць яго ў
жыццё і потым ісці ад гэтага меншага, дадаючы новае па меры назапашвання
звестак і падзеяў.
Агульна мяркуючы, можна казаць пра настpупныя раздзелы:
0) што такое, хто такія, нашто гэта трэба -- раздзел сфармуецца не
адразу, можа першы час дапаўняцца ўдзельнікамі і хутчэй за ўсё перанясе
некалькі зменаў пакуль набудзе канчатковы выгляд, бо тут трэба як
наймага прыгожа ўсё распавясці;
1) навіны -- спіс падзеяў без магчымасці рэдагаваць і каментаваць;
прынамсі, першая навіна ўжо ёсць: "Увазе спадарства праект аб'яднання
беларускіх праектаў: ура, ура, ура". Спіс навінаў (або чэйнджлог ці што
там) ўнутрох кожнага праекту можа весціся свой асобны ("мы перавялі 57%
такой-та прогі, маладцы, хлопцы"), а самыя важныя навіны з іх ("такая-та
прога нарэшце перакладзеная") выносяцца ў галоўную стужку. Можна
разлучаць тыпы навінаў: простыя навіны, накшталт "заўтра планавая
п'янка", і пэўныя дасягненні па праектах -- "перакладзена 5% вянды".
2) даведнік з малюнкамі (так і назваць) -- што трэба ведаць у
першую чаргу; менш літар, больш сэнсу, ніхто шмат чытаць не будзе;
3) спасылкі на рэсурсы па тэмах -- трэба каб гэта быў поўны, добра,
вумна ды іерархічна арганізаваны раздзел з апісаннямі, можна нават з
малюнкамі;
4) запампоўкі -- патрэбныя файлы, праграмы, гатовыя пераклады,
галоўнае -- слоўнікі (можна спасылку на раздзел "слоўнікі");
5) слоўнікі -- асобным раздзелам ўсе спасылкі на ўсе наяўныя
элекронныя слоўнікі, а таксама свежыя файлы з актуальнай тэрміналогіяй
для спампоўвання;
6) кантакты/асобы -- спіс імёнаў, роляў ды э-мэйлаў усіх важных (ці
проста ўсіх) людзей, можна спасылкі на асабістыя сайты/блогі, жаберы,
аські, скайпы, тэлефоны і да т. п.;
7) сметнік -- каб ананімна спам-боты мелі магчымасць выказаць тут
свае думкі; няхай нехта прыдзе і скажа, што гэтая ўся варухня не вартая
ўвагі і ні да чаго не ідзе -- гэта добра, гэта можа быць зайздрасць, і
значыцца праект на верным шляху; а нехта скажа, што малайцы, і будзе
проста прыемна; а нехта можа і што цікавае параіць;
8) ідэі -- простым стосам ворах ідэяў са спасылкамі на сайты ды
абмеркаванні, збіральнік зацікаўленых, магчыма выражальнік стаўлення да
іх прахожых наведвальнікаў; як варыянт -- зрабіць з'яднаным са сметнікам;
9) артыкулы ўсякія -- хто мае што напісаць -- няхай піша; калі
артыкулаў назбіраецца колькі-некалькі -- тады гэты раздзел можна будзе
асобна структурызаваць, а калі няма што арганізоўваць -- дык і няма што
арганізоўваць; беларускамоўны хабрахабр -- гэта іншая мара;
10) абмеркаванні -- усе значныя абмеркаванні трэба выносіць да
бачання незарэгістраванага наведвальніка без усялякіх рэгістрацыяў і тым
больш пацверджанняў адміністратарамі. Можна глыбокія веткі хаваць ад
чужых вочаў, а зрабіць асобную стужку, дзе змяшчаць асноўныя вынікі
абмеркаванняў. Галоўнае -- каб матэрыял падносіўся відавочнай
структурай, без непатрэбнага смецця, каб не прыходзілася занадта
напружваць зрок і мазгі толькі для таго, каб на яго проста глядзець.
Можна, напрыклад, паспрабаваць перанесці сюды абмеркаванне пра тэрміны з
lj: тэмы павінны размяркоўвацца па ветках, па алфавіце, у кожнай ветцы ў
загалоўку -- ангельскі тэрмін і яго бягучыя прынятыя пераклады, націснуў
-- атрымаў поўныя азначэнні і сэнс тэрмінаў па-нашанску, прыклады ўжыцця
перакладаў, ўсе іншыя прапанаваныя варыянты (можа нават і самыя
недарэчныя), спіс паведамленняў, што прывялі да цяперашняга выніку; не
спадабалася -- напісаў сваё, абгрунтаваў, усе падумалі і
запісалі/незапісалі новы варыянт у загаловак. Чым больш варыянтаў -- тым
лепш, бо некаторыя існуючыя словы недакладныя, непрыгожыя і нават
непрыдатныя да ўжыцця. Тут патрэбны погляд з розных бакоў, у тым ліку з
простага чалавечага, а зараз неяк бракуе погляду літаратурнага і
гуманітарнага. Цяперашняя схема прыняцця новых тэрмінаў не надта
адэкватная, таксама з ёй цяжка аспрэчыць прынятасці, а гэта неабходна,
бо тут большасць прынятасцяў трэба лічыць толькі неканчатковымі
варыянтамі. Ну, ды гэта іншая тэма.
ледзь не забыўся, 11) праекты/групы. Магчыма, структура і знешні
выгляд кожнага праекту павінны адпавядаць агульным патрабаванням
іерархічнай арганізаванасці сайта, нейкім гайдлайнам -- напрыклад,
паводле пададзенай нумарацыі. Тут пытанне: пляцоўка будзе планавацца
пляцоўкай для паўнавартаснага функцыянавання мноства праектаў ці проста
адлюстравання асноўных звестак пра мноства праектаў са спасылкамі на
непасрэдныя праекты, у мэтах інфармавання, па адзінай старонцы на кожны
праект? Гэта трохі розныя падыходы: мноства розных -- гэта занадта, перш
лепш абмежаваць паўнавартаснымі толькі некаторыя
перакладчыцка-моўна-слоўнікавыя праекты, а для астатніх (калі яны ёсць)
рабіць апісальныя старонкі -- па адной на кожны, а потым іх можна будзе
як-небудзь групаваць па катэгорыях і асабліва цікавыя далучаць да
пляцоўкі на паўнавартасных пачатках. Абы было што структураваць.
У свет самыя-прысамыя галоўныя навіны павінны выпраўляцца толькі рукамі,
бо іх дзеля гэтага асобным чынам трэба складаць: не для наведвальнікаў
пляцоўкі, а для ўсіх астатніх -- больш разгорнута і падрабязна, у нейкім
сэнсе рэкламна; ды й надта часта, напэўна, гэта не трэба: адным разам
можна ахапіць некалькі значных вынікаў (іх і без гэтага занадта шмат не
будзе), а ведаць, што перакладзена яшчэ тышча радкоў вянды, нікому не
цікава акрамя перакладчыкаў. Можна, канешне, завесці які-небудзь цюітар
ці які блог у папулярным сацыяльным асяроддзі, аднак для такой пляцоўкі
перадрукоўваць у шмат месцаў адное і тое ж не мае сэнсу. Але ўсё
залежыць ад зместу і актыўнасці ўдзельнікаў. Толькі з часам, калі ўсё
задзейнічае як след і пляцоўка будзе гатовая для прыходу навічкоў, можна
будзе нешта думаць на гэтую тэму і пачынаць у вонкавы свет выкідаць
інфармацыю, хоць нават у папяровую газету які-небудзь артыкул.
Ну, і першыя крокі мне падаюцца наступнымі. Зрабіць сайт, разгорнута і
пакуль толькі для сябе агучыць на ім асноўныя мэты і задачы, зрабіць
асноўныя раздзелы, акрэсліць шляхі; адкрыць адзін праект, апісаць яго,
паспрабаваць папрацаваць з ім. Пакрытыкаваць, зрабіць вынікі,
адрэдагаваць мэты і задачы, адрэдагаваць апісанне праекту, унесці змены
ў раздзелы ды ў тэхнічны бок, паспрабаваць папрацаваць, пакрытыкаваць,
зрабіць вынікі, адрэдагаваць, папрацаваць, пакрытыкаваць, зрабіць
вынікі... Так з цягам часу можа і выйдзе нешта прыдатнае.
Дамен, канешне, пажадана на ўсё адзіны, і рэгістрацыя таксама адзіная.
А.А.
_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n