Re: Слоўнік для праверк і правапісу
Mikalai Udodau <[email protected]> Mon, 25 Oct 2010 18:46:55 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
On Fri, 22 Oct 2010 18:18:50 +0300 Yury Tarasievich <[email protected]> wrote: > Вось каб вы зрабілі нейкую метрыку: скажам, > версія А ўтрымлівае матэрыял ТСБМ адсюль і дасюль. Як я ўжо казаў, паводле ТСБЛМ-05 я раблю наступныя часткі: dzeeprym.dic dzejasl1.dic dzejasl2.dic lich.dic naz1.dic naz2.dic naz3.dic naz.dic prym.dic pryst.dic zajm.dic У бягучы момант (25.10.2010) словы з гэтых частак, якія пачынаюцца на літары а б в г д е ё ж з і к о у э ю я (г.зн., усе галосныя, потым зычныя ад пачатку да к уключна), за выключэннем тых памылак, пра якія я яшчэ не ведаю (але не магу гарантаваць іх адсутнасць), цалкам адпавядаюць матэрыялу ТСБЛМ-05. Нажаль, я не магу сказаць так пра часткі chasc, pryn, zluch, vykl, хоць і не бачу прычын, каб там было шмат такога, чаго няма ў ТСБМ. Проста не правяраў. Прыблізная ацэнка ў 99,9% адпаведнасці заснавана на тым, што прыблізна адно з тысячы слоў (дададзеных раней, да таго, як я пачаў працаваць з ТСБЛМ-05) прыходзілася выкідаць ці пераносіць у другія часткі. -- З найлепшымі, Мікалай Удодаў <[email protected]> _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n