Re: [!! SPAM] Re: Пераклад Ўі ндауз

Alex Buloichik <[email protected]> Wed, 3 Nov 2010 15:22:10 +0200
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
Вітаю !

Выбачайце, памыліўся з суполкай, замест [email protected]націснуў
[email protected] ;) Добра, працягнем тут.

Тэхнічных праблем шмат, але, яны амаль усе ўжо вырашаныя. Працэс прыкладна
такі:

1. Дэкампіляваньне C:\...\en-US\....dll.mui файлаў у .rc фармат. Насамрэч,
можна і ў .po і іншыя фарматы.
2. Пераклад у OmegaT
3. Кампіляваньне C:\...\be-BY\....dll.mui
4. Знайсьці як запхнуць гэтыя .mui віндзе.

Вось 1 і 3 пункты самыя складаныя. Чацвёрты знайшоўся пасьля некалькіх
тыдняў корпаньня - ў registry трэба прапісаць недакумэнтаваныя ключы.

1. Для дэкампіляваньня спачатку была спроба выкарыстаць нейкі ResourceHacker
ці іншыя праграмы. Ніводная з 5 знойдзеных не дазваляе рабіць гэта
правільна, і потым я зразумеў - чаму.
   Гэтыя віндовыя dll(а MUI - гэта звычайны DLL) сабраныя часам так, што не
адпавядаюць спецыфікацыі. І сабраныя рознымі вэрсіямі каплілятараў, якія
робяць крыху розныя бінарнікі. Ну і каб не было зусім проста, рэсурсы часам
карацейшыя за загаловак. Напрыклад, калі напісана што радок павінен
зьмяшчаць 20 літараў, там можа быць 15, і потым - канец рэсурса. То бок
access violation будзе.
   Такім чынам спатрэбілася пісаць свой дэкампілятар DLL. Здаецца, гэта
адзіны магчымы варыянт. Ён зараз працуе добра, і улічвае асаблівасьці
канкрэтных файлаў(напрыклад, у VAN.dll не чытаць DIALOG 122 ;).
   Да таго MSDN на сайце msdn.microsoft.com часам не ўтрымлівае патрэбнай
інфармацыі, а часам утрымлівае несапраўдную інфармацыю.
?:%"№;:(%№!"%(!"№*?%* (№. Карацей, у параўнаньні з гэтымі маразмамі,
лінуксовыя пераклады - вельмі простыя. ;)

3. З кампіляцыяй праз праграмы з MSDN праблем крыху меньш, але, таксама ня
ўсё добра. Загалоўкі MUI ствараюцца праз нейкую дупу, а часам такі самы MUI
зрабіць проста немагчыма. Пасьля таго як згубіў некалькі дзён, дэкампілятар
быў дапрацаваны да кампілятара ;)

Калі некаму патрэбны той дэкампілятар/кампілятар - хутка пакладу недзе ў
сеціве. Аўтаматычная праца немагчымая(з-за маразмаў віндовых MUI), але калі
наладжваць пад канкрэтныя MUI - ён будзе працаваць.

WBR, Alex.


2010/11/3 Viktar Siarheichyk <[email protected]>

> Слухайце, монстры, а як вы ентаю вянду перакладаеце, калі там няма .po
> & gettext? Я не каб пасцябацца, а проста цікава.
>
> 2010/11/3 Alex Buloichik <[email protected]>:
> > А можа застаўся неперакладзены варыянт, каб можна было зрабіць TMX ?
> >
> > 2010/11/3 Алесь Прысмакаў <[email protected]>
> >>
> >> Толькі ў такім.
> >>
> >> -----Original Message-----
> >> From: alex73 [mailto:[email protected]]
> >> Sent: Wednesday, November 03, 2010 1:40 PM
> >> To: Алесь Прысмакаў
> >> Subject: [!! SPAM] Re: Пераклад Ўіндауз
> >>
> >> Дзякуй, а ў якім выглядзе можна атрымаць пераклад ?
> >> Ідэальна было б у TMX ці .po, бо падняць пераклад з dll - вельмі
> >> складана.
> >>
> >> On Nov 3, 1:33 pm, Алесь Прысмакаў <[email protected]> wrote:
> >> > Прывітаньне!
> >> >
> >> > Гады тры таму я рабіў пераклад Win XP на беларускі клясічны правапіс.
> >> >
> >> > Перакладзены амаль усе асноўны файлы.
> >> >
> >> > Зьвяртайцеся, можа дапаможа.
> >> >
> >> > ________________
> >> >
> >> > З павагай,
> >> >
> >> > Алесь Прысмакаў.
> >> >
> >> > Тэлефон Вэлкам:  +375 29 389.32.20
> >> >
> >> >         E-mail:  <mailto:[email protected]> [email protected]
> >> >
> >> >  image001.gif
> >> > < 1KViewDownload
> >
> >
> > _______________________________________________
> > I18n mailing list
> > [email protected]
> > http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n
> >
> _______________________________________________
> I18n mailing list
> [email protected]
> http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n

_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n