Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT

Сашка Аляксеенка <[email protected]> Tue, 09 Nov 2010 15:18:50 +0200
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
09.11.2010 07:48, Yury Tarasievich пісаў:
> У кожным выпадку варта асцярожней з моўным наватарствам. Скажам, 
> "змоўчны", "опат", "налады" -- паспрабуйце зірнуць на гэта свежым вокам

А што? Я ж не літаратар і тут не вершы дзеля публікі складаю, каб 
уважліва кожнае слова абдумваць. Некаторыя словы ўжо намулялі вока і 
ўсмакталіся ў падсвядомасць, яны кароткія ды зручныя, а з таго і 
прывабныя, хаця недзе і ўсведамляеш іх нелегітымнасць. А размаўляць 
слоўнікавай акадэмічнай мовай -- гэта глупства. А натуральна размаўляць 
па-беларуску з-за нашага бядовага культурнага становішча сёння мала хто 
можа. Ды ці магчэма гэта наогул па-за сялянска-бытавым ужыткам? А як 
даведацца што добра, а што кепска: хто навучыць? На маю думку, тут можна 
правесці аналогію з натуральным адборам: у мове адбываюцца мутацыі, 
калецтвы, з якіх больш карысныя застаюцца, менш карысныя адміраюць. 
Часам здаецца, што ў нас тут скрозь калецтвы і нічога больш. Навуковая 
галіна -- гэта да, тут не можа быць двухсэнсоўнасцяў і ўсё павінна быць 
дакладна, але гэта і фармуецца тысячамі выдатных чалавецкіх розумаў за 
сотні год -- а ў нас гэта ці ёсць? А ў размове -- што хачу, тое й вяржу, 
няхай сабе і калькі, і запазычанні, і выдумлянкі, галоўнае каб зразумела 
(мне) было і адлюстроўвала (мае) адносіны да жыцця. Кожны ўсё роўна 
будзе дурэць як хоча, такая ўжо наша ментальнасць, ці чалавечая інасць, 
ці што. Годзе падманваць сябе ўжо збітымі фразамі, што наша мо-о-о-ва 
ўся такая бага-а-а-а-тая ды самабы-ы-ы-тная. Чаму ж мяне тэлебачанне ў 
дзяцінтсве думаць не навучыла? Чаму зараз у літаратурных часопісах 
чытаць няма чаго? Для сучаснікаў ды для нашчадкаў трэба парупіцца, калі 
стан і лёс мовы неабыякавы: што канкрэтна чытаць, як канкрэтна казаць 
прыгожа і што ды чаму нельга казаць непрыгожа? З сённяшнага разброду нам 
трэба выбіраць самае годнае і складаць у адно месца, каб быў нейкі хаця 
благенькі ідэал, глеба, на якой магло б стварыцца нешта новае ды вартае. 
А так хутчэй у магілу хочацца ўлезці ад таго што маецца. Рабіць трэба 
штось, а ніхто нічога не хоча, нікому нічога ня трэба... Выбачайце.



_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n