Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT
Yury Tarasievich <[email protected]> Tue, 09 Nov 2010 18:21:37 +0200
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
On 11/09/2010 03:18 PM, Сашка Аляксеенка wrote: > 09.11.2010 07:48, Yury Tarasievich пісаў: >> У кожным выпадку варта асцярожней з моўным наватарствам. Скажам, >> "змоўчны", "опат", "налады" -- паспрабуйце зірнуць на гэта свежым вокам > > А што? Я ж не літаратар і тут не вершы дзеля публікі складаю, каб > уважліва кожнае слова абдумваць. Некаторыя словы ўжо намулялі вока і > ўсмакталіся ў падсвядомасць, яны кароткія ды зручныя, а з таго і > прывабныя, хаця недзе і ўсведамляеш іх нелегітымнасць. А размаўляць > слоўнікавай акадэмічнай мовай -- гэта глупства. А натуральна размаўляць Як там хто ў размове, вядома ж, не мая справа, а я менавіта пра тэрміналогію. Дапушчэнні наконт таго, што нешта ў некага і некуды "ўсмакталася" -- асабліва наконт пералічанага мною -- далібог, занадта смелыя. Можна дапускаць, што сяк-так ведаюць вялікарускую тэрміналогію, і на гэта трэба абапірацца; можна лічыць, што некаторыя разумеюць інфарматычныя вялікарус. жарганізмы; але не гэта. А вось прапаную драбнюсенькі квіз -- які з пунктаў меню Файл, перакладзенага на вялікарускую, можа быць зразуметы ну проста зусім нечакана? Разумным чалавекам, спраўным карыстальнікам, але неспецыялістам? Ю.Т. _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n