Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT

Сашка Аляксеенка <[email protected]> Tue, 09 Nov 2010 19:25:44 +0200
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
Трэба сядаць і разглядаць усю арыгінальную ангельскую тэрміналогію 
інтэрфейсаў разам з этымалогіяй тых паняццяў, шмат (вар.: большасць) з 
якіх учора народжаныя заходняй культурай, ды пераносіць на наш сацыяльны 
кантэкст. Не перашкодзіла б яшчэ і быць геніем. Гэта ж складаная задача, 
і мне здаецца, што чалавекі, якія проста селі з адзінай мэтай нешта 
перакласці ды адаптаваць -- нічога выдатнага не зробяць, бо проста не 
змогуць усё ахапіць. Тут патрэбны жывы працэс, ды ў сукупнасці з 
нарматывізацыяй, то бок інтэграцыя двух падыходаў: 
акадэмічна-фармальна-зануднага ды жыццёва-вясёла-народнага, а ў нас з 
гэтым ментальныя праблемы -- паміж саўковым наменклатуршчыкам, 
ганарлівым інтэлігентам ды простым чалавекам вялізныя штучныя ямы. Гэта 
такая праблема, што я нават думаць аб ёй баюся, не тое каб услых 
абмяркоўваць. Прафесійная тэрміналогія складваецца натуральным шляхам, а 
штучна падагнаная жыве неяк так-сяк кульгаючы, нехта да яе 
прызвычайваецца, а нехта з агідай крывіцца і працуе з ангельскай 
версіяй. Мазахізм: нам далі, мы карыстаемся, бо іншага няма. Каб не 
беларуская мова, я б усімі прогамі карыстаўся толькі па-ангельску -- а 
так цярплю, бо роднае і невыправімы мазахіст. Кнопка "Пуск" -- вось што 
яна абазначае? Глупства нейкае, але ўсе даўно звыкліся і паўтараюць 
мантры: "пуск-праграмы", "пуск-панэльупраўленія", "пуск-выпалніць"... 
Куды цікавей яе было б назваць, напрыклад, словам "Гак" -- "Галоўная 
кнопка". "Цісні гак", "цісні пуск" -- якая розніца? І калі, па 
прыведзеных словах, "змоўчнае" можа яшчэ і сяк-так штучнае, 
нованароджана-няправільнае, то ў "наладах" нічога неадэкватнага я не 
бачу, бо "прадвызначаны" -- гэта неяк груба, хаця можа і больш дакладна, 
а "опцыі" ці "настаўленні" нічым не лепш "наладаў": першае як іншамоўная 
незразумеласць, а другое сваёй шматзначнасцю і нязвыкласцю ў дадзеным 
кантэксце: наставіць можна і вушы, і дурное дзіця. А "опат" -- гэта я 
так пажартаваў, як у "...яго трэба ў паліклінніку здаць -- для 
опатаў". Людзям усё роўна вучыцца ўспрымаць інтэрфейсы ды 
прызвычайвацца. Я бачу мэту перакладчыка не толькі ў нармаваным 
занаменклатурванні ўжывання нейкіх нязграбных словаў, а галоўным чынам у 
ачалавечанні кампутара ды развіцці мовы, бо такой дасканалай кампутарнай 
мовы як ангельская ні ў нас, ні ў "вялікарусаў" не будзе.

_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n