Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT
Yury Tarasievich <[email protected]> Tue, 09 Nov 2010 19:57:48 +0200
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Ну так. Першы чалавек у краіне, хто заўважыў магчымасці крыатыўнасці, якія дае пераклад праграм. :) На жаль (ці на шчасце), з тэрміналогій прынята абыходзіцца трохі больш паважна, -- і нездарма. І прафесійная тэрміналогія, дарэчы, складваецца не так як ветрам надзьме. Што ж тычыць аргументацыі "не бачу праблемы" (тут у выглядзе "нічога неадэкватнага не бачу") -- дык, скажам, і ў "настройках" няма нічога неадэкватнага! :) Кажучы менавіта пра якасці тэрмінаў "налады" і "наладкі" -- "налады" гэта проста "глокая куздра" (што значыць гэтае слова?? на што яно падобнае?? прылада? улада? балада?), а "наладкі" ўжо маюць сваё ўстойлівае значэнне. Гэтая схема на-строй-кі -> на-лад-кі наогул зразумелая толькі пурыстам. Наогул, не трэба нагружаць такую трывіяльную рэч, як пераклад інструмента, функцыямі "моўнага выхавання". Гэта не для таго. Скажам, сапраўды, спакушацца на наватарства ў выглядзе "настаўленні" было няварта. Калі наконт квізу паддаецеся, то падкажу -- няправільна разумеюць слова "экспартаваць". Здагадаецеся як? Ю.Т. On 11/09/2010 07:25 PM, Сашка Аляксеенка wrote: ... > прыведзеных словах, "змоўчнае" можа яшчэ і сяк-так штучнае, > нованароджана-няправільнае, то ў "наладах" нічога неадэкватнага я не > бачу, бо "прадвызначаны" -- гэта неяк груба, хаця можа і больш дакладна, > а "опцыі" ці "настаўленні" нічым не лепш "наладаў": першае як іншамоўная > незразумеласць, а другое сваёй шматзначнасцю і нязвыкласцю ў дадзеным > кантэксце: наставіць можна і вушы, і дурное дзіця. А "опат" -- гэта я ... _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n