Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT
Сашка Аляксеенка <[email protected]> Tue, 09 Nov 2010 21:01:40 +0200
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Пра квіз я нешта не зразумеў. Шмат пунктаў можна знайсці, якія можна па-няправільнаму разумець. Ну, дапусцім, "экспарціраваць" я б можа зразумеў як па тэлевізары -- нафту там, ці белазы, але ж у ангельскім "Файле" той жа самы "Export". Я і не кажу, што тэрміналогія фармуецца як ветрам надзьме, я кажу, што шляхі ўваходжання тых ці іншых словаў ва ўжытак тут больш натуральныя: кампутарна-інтэрфэйсаўская тэрміналогія гістарычна больш дынамічная ды свабодная, ёй няма яшчэ стагоддзяў, у адрозненні ад навуковай. Біёлагі называюць усё на латыні -- гэта строга і правільна, гэта тэрміналогія, аднак жа людзі, што спажываюць гэтыя расліны могуць называць іх абы як, абы адзін аднаго разумець. А тут жа, у інтэрфейсах не навуковая галіна, а карыстальніцкая, дызайнерская -- навошта тут залішняя строгасць? Да таго ж прафесійныя тэрміны з'яўляюцца і жывымі, і строгімі: якія прыгожыя назвы ёсць ў сталяроў, у друкароў, музыкаў... Вось зараз напаткаў такое слова ў вікі-тэрміналогіі -- "Transclusion" -- нешта ў слоўніку яго няма. "Ted Nelson coined the term in his 1982 book, Literary Machines" -- захацеў -- прыдумаў слова, а мы яго ніяк не ведаем. Plan9 -- здаецца, даволі вумная сістэма, а ці ёсць там навуковая строгасць у назвах? Але ж гэта вялікая адказнасць выдумляць новыя словы. Такія словы павінны праз шмат крытычных сітаў праходзіць і выпрабоўвацца жывымі людзямі ды часам. Савецкая тэрміналогія, частка адпаведнай сістэмы, спадчыннікамі якой мы з'яўляемся, мае нялюдскія рысы, яна с самых пачаткаў адкідала чалавецкасць (Замяцін у "Мы" яшчэ *тады* намаляваў яскравую карціну). Масква сказала -- значыт нада так, а хто ні слушаецца, тот ўрах народа. Усё роўна спрачацца тут можна ўсё жыццё. Мая думка такая: кампутар у дадзеным выпадку -- гэта не навука, і тут не можа быць навуковай строгасці, тут павінна быць пэўная ступень свабоды, але, канешне, без злоўжыванняў. Інструмент на тое інструмент, каб ім было карыстацца зручна ды прыемна. Я, у канцэ канцоў, маю права на асабістае меркаванне. Дарэчы, пра матэматыку: некалі на нейкі нядоўгі час увагнутую крывую графіка, каб пазбегнуць блытаніны, афіцыйна перайменавалі ў "впуклую". А "наладкі" падобныя да "аладкаў". Тут замешваецца суб'ектыўны погляд, і калі няма згоды, значыцца альбо варыянты дрэнныя, альбо мова дрэнная, альбо мазгоў у дэфіцыце, альбо проста рабіць няма чаго. Кожны ўсё роўна будзе лічыць сваё меркаванне самым праўдзівым, чалавек -- такая ён істота. Таму яшчэ ў нашым становішчы я выступаю за назапашванне ў адным месцы як мага большай колькасці розных варыянтаў перакладу кожнага тэрміну -- дакладных, прыгожых, смешных, запазычанных, калькаваных -- і за не спяшанне нешта паспешна зацвяджаць. _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n