Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT
Yury Tarasievich <[email protected]> Tue, 09 Nov 2010 21:29:14 +0200
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Гэта я дзеля разрадкі прапанаваў здагадацца як
разумеюць, здавалася б, такую зразумелую рэч, як
пункт Экспарт. Разумеюць так, што як пошту (ці
закладкі) заэкспартуюць, то ў праграме гэтага
больш не будзе ("вывезена"). Гэтым я хацеў
праілюстраваць сваю нязгоду з вашай думкай пра
пераклад інтэрфейсу, як пра месца, дзе мова можа
быць "карыстальніцкая, дызайнерская -- навошта
тут залішняя строгасць?" Гэта, магчыма,
дапушчальна толькі ў гульнях.
Наогул, інтэрфейс гэта *функцыянальная* частка
праграмы і яго тэкставы складнік павінен быць,
найперш, зразумелым і яшчэ раз зразумелым. Калі
гэта патрабуе ўжывання "нялюдскай савецкай
тэрміналогіі" (вельмі спрэчная ацэнка! і прычым
тут Замяцін?), то, значыць, яе і трэба
прыярытэтна ўжываць.
On 11/09/2010 09:01 PM, Сашка Аляксеенка wrote:
...
> напаткаў такое слова ў вікі-тэрміналогіі -- "Transclusion" -- нешта ў
> слоўніку яго няма. "Ted Nelson coined the term in his 1982 book,
> Literary Machines" -- захацеў -- прыдумаў слова, а мы яго ніяк не
> ведаем. Plan9 -- здаецца, даволі вумная сістэма, а ці ёсць там навуковая
> строгасць у назвах? Але ж гэта вялікая адказнасць выдумляць новыя словы.
...
Вы толькі заўважце, што *выдуманых* англійскіх
словаў-тэрмінаў, *незразумелых* (шырокаму)
англамоўнаму чытачу, вобмаль, і яны гуртуюцца ў
экзатычных галінах ведаў. "Кварк" і што яшчэ?
Прытым англ. мова мае іншы тып словаўтварэння.
Што было ў План9, не памятаю. А вось калі
стваралася Віндаўз -- яшчэ тая, першая, то
"тэрміналогію" (правільней, тэкстоўку ў
інтэрфейсе), перарабілі са "звыклых",
нерэгуляваных узораў.
...
> зручна ды прыемна. Я, у канцэ канцоў, маю права на асабістае меркаванне.
...
Ну, вы ж ведаеце, з меркаваннямі так, што ў
кожнага ёсць сваё, і ніхто не хоча глядзець у
чужое. :)
Ю.Т.
_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n