Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT
Сашка Аляксеенка <[email protected]> Tue, 09 Nov 2010 23:07:46 +0200
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
А дзе я казаў, што трэба каб было незразумела? Зразумеласць -- гэта апрыёрна. І тое, што рэчы трэба называць сваімі назвамі -- гэта таксама апрыёрна. І пра функцыянальнасць інтэрфейсу ніякіх спрэчак ісці не можа. І, дарэчы, ці жыццё не гульня? А калі ў нашай мове проста няма такіх назваў і іх у любым выпадку трэба выдумляць? Патрэбны словы, якія ёміста ды трапна акрэсляць новыя вобразы, а да гэтых словаў дапасаваныя будуць азначэнні. Запазычанне і калькаванне тут -- самыя першыя варыянты, але яны хутчэй нараджаюць штучную мову. А чаму б да іх не паспрабаваць вырабіць некалькі вобразна-адрозных тэрмінаў? З наяўнай моўнай сыравіны, не з нуля ж -- катэгарычнае выдумлянне якасна новых словаў я не меў на ўвазе -- гэта, канешне, адзінкавыя выпадкі. З іншага боку такія спробы зварочваюцца ў вельмі сумную тэндэнцыю: "сіта" там дзе быў фільтар ці шматлікія варыянты перакладу "кукісаў" -- бянтэжаць. Але хто тады што нам выдумае, акрамя нас саміх? Ніхто: без таго літаратараў няшмат, а тут яшчэ глупствы нейкія кампутарныя. І -- галоўнае -- дзеля чаго ўсё гэта трэба, калі ўсё роўна мала хто будзе карыстацца такімі перакладамі? Чаму тады трэба выключаць натуральную прагу да эксперыментатарства? Чаму не паспрабаваць зрабіць дэмакратычна? І якія супярэчанні паміж дызайнерска-дзелякарыстальніцкім падыходам і зразумеласцю? Наадварот. Савецкая тэрміналогія грувасткая ды састарэлая, хаця ў свой час яна выконвала сваю ролю можа і добра. Я ж не кажу, што трэба на яе забыцца ды выкінуць. Але людзям карыстацца словамі, а яны не ўсе бюракраты; Замяцін тут для маляўнічасці: таталітарная мадэль навязвае ідэалогію не пытаючыся чалавека, робячы з яго робата, які будзе гэтай ідэалогіяй аддана служыць, адкуль вынік -- нецярплівасць да вольнадумстваў. Цяпер савецкага саюзу няма і выдумляць "народныя адзіныя праўдзівыя ісціны", у тым ліку і інтэрнацыянальную тэрміналогію, няма каму. Ёсць для нас добра распрацаваны вялікій і магучый, ёсць амаль што інтэрнацыянальная, зручная ангельская -- а ўсё астатняе толькі забавы і вольнадумствы. Ну возьмем тыя "налады": калі я кажу "наладка" -- я разумею дзею, а калі "наладкі" -- атрымліваецца як быццам шмат дзеяў наладкаў, выснова -- нешта не тое; калі я думаю пра "настаўленні" -- мне не падабаецца, што яго доўга выгаворваць і доўга набіраць, і карыстаю "налады" -- што з таго, што раней такога слова не было? Корань -- "лад" -- што ў ім наватарскага? Атрымаўся новы назоўнік "налада" -- чым не пераклад да "опцыі"? Ёсць жа "прылада" -- толькі прыстаўка змянілася. Ну, не дакладна, не па слоўніках, затое коратка і адназначна -- чаму гэты варыянт не мае права на жыццё? Зараз, у сучасным разбродзе, самыя ўмовы для гульняў ды эксперыментатарства (аднак жа, падкрэсліваю, не дурнога дзіцячага баўлення), бо цярпець гэта ўсё ледзьве магчыма і губляць ужо няма чаго. Быў бы я разважлівым чалавекам, а не дурным мазахістам -- не карыстаўся б беларускамоўнымі інтэрфейсамі, ды й годзе. _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n