Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT
Сашка Аляксеенка <[email protected]> Wed, 10 Nov 2010 22:31:52 +0200
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
> Гэта ж адтуль разважанні... Адкуль адтуль? > ...з жывой (!)... Я б сказаў, што з ледзьве жывой. Я ж не казаў, здаецца, нічога дрэннага наконт навукоўцаў. Яны не могуць быць заімшэлымі. Дакладней, нехта можа быць і заімшэлым, а нехта -- навукоўцам, гэта зусім розныя катэгорыі. І не меў я на ўвазе, што трэба сядзець ды выдумляць новыя значэнні безуважна да існуючага стану мовы. Кампутэрмаўскія абмеркаванні на тое ж і накіраваныя, каб выдумляць назвы. Дапасоўванне старых словаў да новых паняццяў усё роўна змяняе першапачатковы сэнс, ствараючы ўжо крыху іншы вобраз, спараджаючы новае значэнне. Я ж не кажу, што каня трэба назваць пеўнем і кропка. Няўжо ў мэтах абмеркавання перашкодзіць яшчэ некалькі дадатковых варыянтаў, свежых вобразных уяўленняў? Няхай яны будуць адкінутыя, але яны змогуць паўплываць на працэс, уводзячы элемент творчага хаасу, пашыраючы хістанні думкаў у розныя бакі ды дазваляючы толькі глыбей капнуць у тых самых кішэнях. Адно толькі, здаецца, што варыянты гэтыя выдумляць няма каму, да таго ж цяперашні наяўны жах гэткіх вопытаў толькі палохае. Цяперашняя методыка абмеркаванняў і вынікі мне, простаму чалавеку збоку, падаюцца ніяк не ідэальнымі. У любым выпадку словы павінны выпрабоўвацца жыццём ды ўжыткам, а не адносна кароткім абмеркаваннем адносна невялікай колькасці людзей. З чаго ж такая катэгарычнасць? Я, напрыклад, выдумаў пераклад слова "OK" і лічу яго вельмі добрым, трапным, жывым і беларускім: "Але" -- нешта гэта дрэнны варыянт? _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n