Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пр аектаў у IT

Ihar Hrachyshka <[email protected]> Thu, 11 Nov 2010 00:15:09 +0200
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
Найперш, пераклад інтэрфейсу павінен быць зразумелым. Па-другое, ён
павінен быць аднастайным. Па-трэцяе, сістэмным. Па-чацвёртае,
адназначным. І толькі пасля ўсяго гэтага можа падключацца моўная
прыгажосць/чалавечнасць.

Дык вось "Але" не адпавядае прынамсі патрабаванню адназначнасці (Але -
but || yes). Анягож, Уга, Угу - яшчэ і патрабаванню сістэмнасці,
зразумеласці ды інш. Нарэшце, усе яны не адпавядаюць патрабаванню
аднастайнасці (у перакладах замацавалася традыцыйнае Добра/ОК).

Вось такі моўны таталітарызм у сферы "нежывой" (sic!) тэхнічнай беларускай мовы.
Ігар

2010/11/11 Сашка Аляксеенка <[email protected]>:
> А чаго кампутар не павінен казаць па-чалавецку? Хіба OK там у іх не размоўны
> варыянт? Канешне, можа і блытацца будзе з "аднак", і суб'ектыўна камусьці не
> падабаецца, і недастаткова фанабэрыста, але ці не грэе душу сама наяўнасць
> такога слоўца?
>
> _______________________________________________
> I18n mailing list
> [email protected]
> http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n
_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n