Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT

Yury Tarasievich <[email protected]> Thu, 11 Nov 2010 00:25:37 +0200
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
On 11/10/2010 10:31 PM, Сашка Аляксеенка wrote:
>
>> Гэта ж адтуль разважанні...
> Адкуль адтуль?

Сярод г.зв. пурыстаў. Калі трапяцца тэксты Л. 
Лыча пач. 90-х гг., паглядзіце на ўзор. Бадай 
што, на knihi.com я такі адзін бачыў.
>> ...з жывой (!)...
> Я б сказаў, што з ледзьве жывой.

Што так? Не хочуць людзі размаўляць? Але і 
дзяржаўная падтрымка нікуды не дзенецца, будуць 
радыёнавіны, будзе газета, будзе ў праграме. 
Няўжо мала для мовы, на якой-такі не хочуць 
размаўляць? Не ўсё толькі дрэннае было... упс.

А "жывасць", усё ж, мелася на ўвазе такая, што 
гэта не эсперанта, не цалкам штучны канструкт -- 
гэта літаратурная мова на сапраўднай народнай 
аснове. Хоць старабеларускі досвед і адсунуты, 
але кожны (амаль кожны) можа з гэтай мовай 
ідэнтыфікавацца.... Ну і г.д.

...
> назвы. Дапасоўванне старых словаў да новых паняццяў усё роўна змяняе
> першапачатковы сэнс, ствараючы ўжо крыху іншы вобраз, спараджаючы новае
> значэнне. Я ж не кажу, што каня трэба назваць пеўнем і кропка. Няўжо ў
> мэтах абмеркавання перашкодзіць яшчэ некалькі дадатковых варыянтаў,
> свежых вобразных уяўленняў? Няхай яны будуць адкінутыя, але яны змогуць

Слушна. Толькі дазвольце трохі пад-правіць вашу 
думку. Пярэчанні не супраць таго, каб былі новыя 
дапасоўванні, і без іх сапраўды не абыйсціся -- 
але ў навінах, спробах, прапановах усё ж павінна 
быць нейкая сістэма. Праілюструю думку так: мы 
ўжываем слова "адкрыць" для 
адкрывання-адчыняння. Дык вось, магчыма, што 
слова "адкрыць" прыдасца каб азначыць дзеянне па 
адкрыванні аб'екту ў стосе -- arrange to front. 
Але недапушчальна спрабаваць ужываць слова 
"адкрыць" дзеля азначэння ўстанаўлення злучэння 
(пры тым, што можа быць open connection).

> паўплываць на працэс, уводзячы элемент творчага хаасу, пашыраючы
> хістанні думкаў у розныя бакі ды дазваляючы толькі глыбей капнуць у тых
> самых кішэнях. Адно толькі, здаецца, што варыянты гэтыя выдумляць няма
> каму, да таго ж цяперашні наяўны жах гэткіх вопытаў толькі палохае.
> Цяперашняя методыка абмеркаванняў і вынікі мне, простаму чалавеку збоку,
> падаюцца ніяк не ідэальнымі. У любым выпадку словы павінны выпрабоўвацца
> жыццём ды ўжыткам, а не адносна кароткім абмеркаваннем адносна невялікай
> колькасці людзей. З чаго ж такая катэгарычнасць? Я, напрыклад, выдумаў
> пераклад слова "OK" і лічу яго вельмі добрым, трапным, жывым і
> беларускім: "Але" -- нешта гэта дрэнны варыянт?

Зараз такія скарочаныя "жыццё і ўжытак", што тыя 
самыя хто прыдумаў будуць і выпрабоўваць. Лепей 
адразу зрабіць па правілах. :)

Ю.Т.

_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n