Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT

Сашка Аляксеенка <[email protected]> Thu, 11 Nov 2010 01:51:10 +0200
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
Ну я ж не кажу, што яго трэба хуценька ўзяць, узгадніць ды паўсюль 
замяніць. Сам жа добра ўсведамляю, што гэта не той выпадак. Але побач з 
іншымі ў спісе адкінутых варыянтаў яно месца заслугоўвае, так сама як 
"згода", "лады", "няхай" ды іншае -- хоць бы ў якасці рознабаковага 
тлумачэння тэрміна на роднай мове, са слоўнікавай, гэтак бы мовіць, мэтай.

І я не разумею, чаму "прыгажосць/чалавечнасць" па-за методыкай, а не на 
пятым месцы. Прыгажосць -- гэта натуральная патрэба чалавечай душы, а на 
нейкіх тэхналагічных падставах атрымліваецца, што яе трэба разглядаць 
толькі неабавязковы дадатак. Канешне, рушыць методыку і правілы не 
варта, але ж не будзеце ж вы спрачацца з тым, што гэта робіцца ў першую 
чаргу для людзей, і якія б ні былі кансерватыўныя запатрабаванні ў 
навукі, карыстацца-то інтэрфейсам будуць жывыя людзі? Пушкін не быў бы 
Пушкіным, каб рабіў усё строга правільна -- жывіна, моц і таленавітасць 
складаюцца з няўлоўных дробязяў ды парушэнняў, якія не паддаюцца ніякай 
метадалагізацыі ці класіфікацыі -- хочаш-няхочаш, а тэакая яна, наша 
душа, і мы з гтым анічога зрабіць не можам. Мне, як чалавеку, проста 
крыўдна, што ангельская мова тут такая прыгожая, а наша такая нязграбная 
-- ў іх там такія дробязі ёсць, а мы, бадай, ці яшчэ не дараслі да 
гэтага, ці проста доля наша такая. А казаць пра таталітарызм ў сучаснай 
анархіі не выпадае. Ды й наогул, калі так, тут трэба падпарадкоўвацца 
хутчэй агульнаму здароваму сэнсу, а не чыймусьці зацверджанаму, няхай 
нават аўтарытэтнаму, меркаванню -- гэты "таталітарызм" трэба неяк інакш 
называць. Плюралізм жа яшчэ сюды трэба, дыялектыка, усе дзіла. Нарэшце, 
я патрабую, як чалавек, як карыстальнік, каб прыгажосць уключылі пятым 
пунктам у спіс адпаведнасці! (Тут павінен быць смайлік, але я іх 
ненавіджу і таму тут гэтая фраза. Тым не менш, я гэта сур'ёзна.) Дарэчы, 
а ці ёсць якія-небудзь звесткі пра тое, колькі людзей карыстае 
беларускамоўны соўт?

_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n