Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT
Yury Tarasievich <[email protected]> Thu, 11 Nov 2010 08:17:41 +0200
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
On 11/11/2010 01:51 AM, Сашка Аляксеенка wrote: ... > І я не разумею, чаму "прыгажосць/чалавечнасць" па-за методыкай, а не на > пятым месцы. Прыгажосць -- гэта натуральная патрэба чалавечай душы, а на Ну, так. Але ўспрыйманне тэкстоўкі інтэрфейсаў, усё ж, трохі не такое. Тут вы, магчыма, з нямногіх. І што такое прыгажосць? Што там, скажам, такога "прыгожага" ў англійскай у пар. з нашай? Адна аналітычная, другая сінтэтычная. Яблыкі і грушы. ... > душа, і мы з гтым анічога зрабіць не можам. Мне, як чалавеку, проста > крыўдна, што ангельская мова тут такая прыгожая, а наша такая нязграбная > -- ў іх там такія дробязі ёсць, а мы, бадай, ці яшчэ не дараслі да > гэтага, ці проста доля наша такая. А казаць пра таталітарызм ў сучаснай > анархіі не выпадае. Ды й наогул, калі так, тут трэба падпарадкоўвацца > хутчэй агульнаму здароваму сэнсу, а не чыймусьці зацверджанаму, няхай > нават аўтарытэтнаму, меркаванню -- гэты "таталітарызм" трэба неяк інакш > называць. Плюралізм жа яшчэ сюды трэба, дыялектыка, усе дзіла. Нарэшце, > я патрабую, як чалавек, як карыстальнік, каб прыгажосць уключылі пятым > пунктам у спіс адпаведнасці! (Тут павінен быць смайлік, але я іх > ненавіджу і таму тут гэтая фраза. Тым не менш, я гэта сур'ёзна.) Дарэчы, > а ці ёсць якія-небудзь звесткі пра тое, колькі людзей карыстае > беларускамоўны соўт? Ну добра, ну няхай будзе 5-м пунктам прыгажосць. Толькі, самі разумееце, пакуль узгодняцца 2-3 першасныя фактары, гэта ўжо будзе задача матэм. складаная. Да 5-га проста не дойдзе разгляд. Калі не сакрэт, які самы вялікі пераклад вы рабілі? Ю.Т. P.S. Смайлік, калі ён не злоўжыты, цалкам карысная рэч. Мы ж тут не бачым мімікі, не чуем голасу. _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n