Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT

Сашка Аляксеенка <[email protected]> Thu, 11 Nov 2010 10:33:07 +0200
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
Мы зрабілі пераклад ажно цэльнага калькулятару (які ўсё роўна не 
закаміцілі), а таксама некалькі сот радкоў гуглу (які ж там жах дзееца). 
Некаторыя прогі я пачынаў, але толькі на пачынанне мяне і хапіла. Таму я 
сюды прыйшоў і пачаў крычаць, што патрэбны веб-інтэрфейс -- каб хоць 
якія патугі дарма не знікалі.

А аб прыгажосці доўга трэба размаўляць -- што такое, і навошта патрэбна, 
і як разумець, і адкуль узнікае, і г.д., і г.д. Мяркую тут я можа неяк 
адмежавана, але мае погляды досыць катэгарычныя, хаця я іх і не магу 
сфармуляваць як след. Як зразумець музыку? як растлумачыць рытм? -- 
ніяк: трэба адчуць, хаця музыка -- вельмі дакладная і сістэмная навука. 
Так і тут -- не растлумачыць і не зразумець, трэба адчуваць мову, і не 
проста аналітычна разглядаць кожны з пунктаў паасобку, а неяк так мець 
на ўвазе ўсе пункты адначасова ва ўзаемаперапляценні.

А з ангельскай -- колькі заўгодна прыкладаў. Маю я, канешне, на ўвазе іх 
адасобленае выкарыстанне ў дадзенай галіне, а не мовы ўвогуле -- гэта 
пытанне для іншых вялікіх спрэчак. Тую я, канешне, зусім дрэнна ведаю, 
але чым патроху больш даведваюся, тым больш цудоўнай і гарманічнай яна 
падаецца. Ну во глянуць неперакладзеныя запушчаныя праграмы: buddy, set 
mood, cut, buttonbar, shortcut, desktop, bookmark, stuff, set up, 
password, improve, revocation, outline, emphasis, strike, bug. Над 
кожным можна крыху падзівіцца і параздумляць, а калі яшчэ і ў слоўнік 
злазіць азначэнне паглядзець, дык ні кіно, ні мульцікі не трэба -- да 
таго жыццё цікавым робіцца. Што ўжо казаць пра Дзікенса ці Шэкспіра... 
Таксама як слоўнік Даля чытаць -- як улезеш, дык загіпнатызуе: пепел, 
изгорь, зола, выжига; судорога, корча, спазмы, дерганье мясных волокон в 
животном теле; очерк, обвод, наброска, наброс, очертание, накидка, 
оклад, окаемок. Ці во Пушкін:
     Конечно, мы не раз видали
     Уездной барышни альбом,
     Что все подружки измарали
     С конца, с начала и кругом.
А ці Лермантаў у пералажэнні Краўцова:
     То брыўцам чорным павядзе,
     То раптам схіліцца нек трошка,
     І дываном плыве -- ня йдзе --
     Яе багінінская ножка...
Ну, і г.д., і г.д. Гэта можа, канешне, усё субъектыўна і хутка 
праходзіць, але вось, неяк так.

_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n