Ізноў пра слоўнік д ля спелчэкера
Mikalai Udodau <[email protected]> Wed, 17 Aug 2011 22:52:31 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Вітаю! Я пакрысе дапісваю свой слоўнік для праверкі правапісу ў фармаце hunspell, і нядаўна дадаў усе (буду лічыць, што ўсе, бо пропускаў папросту не бачу) словы з крыніцы "Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65 000 слоў / Пад рэд. М.Р.Судніка, М.Н.Крыўко; - 4-е выд. - Мн.: БелЭН, 2005. - 784 с." У сувязі з чым і выклаў на старонцы праекта пазачарговую версію 0.50 Спасылка для сцягвання: https://sourceforge.net/projects/spell-be/files/ Старонка праекта: https://sourceforge.net/projects/spell-be/ Прыстаўка для OpenOffice.org 3 / LibreOffice на сайце ООо: http://extensions.services.openoffice.org/en/project/dict-be У праекта ёсць спіс рассылкі https://lists.sourceforge.net/lists/listinfo/spell-be-user і форум: https://sourceforge.net/projects/spell-be/forums Хацелася б заахвоціць усіх падпісацца і/ці якім яшчэ, зручным для вас, спосабам, пакінуць свой водгук. Як вы ўжо ведаеце, асноўнымі якасцямі, якія адрозніваюць мой слоўнік ад астатніх, з'яўляюцца: * Ужыванне папяровых слоўнікаў у якасці крыніц (з асобным дадаткам слоў, якія адсутнічаюць у выбраных крыніцах, памер гэтага дадатку параўнальна невялікі - 1449 радкоў пры агульным памеры слоўніка 81734 радкі); * Асэнсаваныя прапановы для найбольш пашыраных памылак (напрыклад, даць прапанову "войскаў" для памылковага напісання "войск", ці "афіцыйны" для "афіцыяльны" можа, наколькі я ведаю, толькі мой слоўнік); * Кампактны памер, і, як вынік, хуткасць працы, дасягнутыя шляхам ужывання афіксаў для ўсіх зменных часцін мовы. Правапіс - бягучы афіцыйны; большасць змяненняў, адлюстраваных у "Слоўніку арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы / Т.М. Маракуліна, І.Л. Капылоў, - Мінск : Современная школа, 2011. - 96 с." ужо знайшлі сваё месца ў маім праекце. -- З найлепшымі, Мікалай Удодаў <[email protected]> _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n