Re: Ізноў пра слоўнік д ля спелчэкера
Mikalai Udodau <[email protected]> Fri, 19 Aug 2011 22:57:38 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
On Wed, 17 Aug 2011 22:52:31 +0300 Mikalai Udodau <[email protected]> wrote: ... > Як вы ўжо ведаеце, асноўнымі якасцямі, якія адрозніваюць > мой слоўнік ад астатніх, з'яўляюцца: > > * Ужыванне папяровых слоўнікаў у якасці крыніц (з асобным > дадаткам слоў, якія адсутнічаюць у выбраных крыніцах, > памер гэтага дадатку параўнальна невялікі - 1449 радкоў > пры агульным памеры слоўніка 81734 радкі); Тут я маю на ўвазе дадатак з агульнай лексікі. Акрамя гэтага, часткі, якія ўтрымліваюць імёны, прозвішчы, геаграфічныя назвы, найменні персанажаў і святаў, таксама можна трактаваць як дадаткі. Яны, нажаль, не так добра распрацаваныя. І хаця дадатак агульнай лексікі зроблены адным файлам, асноўны корпус разбіты на файлы такім чынам, што прыналежнасць да пэўнага файла адназначна (за невялікім выняткам назоўнікаў агульнага роду) указвае на граматычныя прыкметы слова. Таму хоць сёння кожны ахвотнік можа, узяўшы файлы слоўніка, сфармаваць спісы словаформаў напрыклад, прыметнікаў у родным склоне адзіночнага ліку жаночага роду, гэтаксама і астатніх часцін мовы/склонаў/ родаў/часу, і эксперыментаваць з grammar checker. Увогуле, усялякі распаўсюд ці выкарыстанне я магу толькі вітаць. > * Асэнсаваныя прапановы для найбольш пашыраных памылак > (напрыклад, даць прапанову "войскаў" для памылковага > напісання "войск", ці "афіцыйны" для "афіцыяльны" можа, > наколькі я ведаю, толькі мой слоўнік); Такім чынам, я самаўпэўнена заяўляю, што мой слоўнік - лепшы ў свеце. І гэта яшчэ не ўсё! Дзякуючы збегу такіх акалічнасцей, як адсутнасць у асноўнай крыніцы зваротнай формы дзеяслова ў выпадках, калі гэта форма нелагічная (напр., заблукаўся), і таму, што зроблены прапановы для такіх выпадкаў, мой слоўнік прапануе пісаць "святкуюць" замест "святкуецца". Спелчэкер сочыць за стылем! Гэта тэхналагічны прарыў! :) -- З найлепшымі, Мікалай Удодаў <[email protected]> _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n