Re: Ізноў пра слоўнік д ля спелчэкера

Mikalai Udodau <[email protected]> Sat, 27 Aug 2011 01:30:42 +0300
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
On Fri, 26 Aug 2011 17:26:47 +0300
Ihar Hrachyshka <[email protected]> wrote:

> On 08/17/2011 10:52 PM, Mikalai Udodau wrote:
> > Вітаю!
> ...
> 
> У мінулы раз, калі я глядзеў слоўнік, ён быў у працэсе запаўнення
> "зверху ўніз" з ТСБЛМ. Дзякуй, што справу закончылі. Я пачаў быў
> запаўненне лакун, сустрэтых мною ў сваёй дзейнасці, але праз тагачасную
> незавершанасць слоўніка закінуў справу.
> 
> Дык вось пытанне. Якімі папяровымі крыніцамі можна дапаўняць ваш
> слоўнік, калі чагосьці не хапае?

Наколькі я бачу, не хапае там у першую чаргу імён,
прозвішчаў і геаграфічных назваў. Для першага - слоўнік
Судніка, другое і трэцяе нам дае энцыклапедыя (напэўна,
БелСЭ), з улікам апошніх правапісных змен, паводле,
напрыклад, слоўніка Маракулінай і Капылова.

Спецыяльнай лексікі, мне здаецца, ужо цяпер зашмат. Трэба
будзе перагледзець частку "abl.dic", павыкідваць памылкі і
вузкаспецыяльныя тэрміны.

Аднатомнік абмінае дзеепрыслоўі, тут нам дапаможа
Граматычны слоўнік дзеяслова. Ну і, вядома ж, пяцітомнік -
у тым разе, калі відавочна, што слова з агульнай лексікі,
але "выпала" з аднатомніка.

-- 
З найлепшымі,
Мікалай Удодаў <[email protected]>
_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n