Re: Пытанне па Firefox-у

Ihar Hrachyshka <[email protected]> Tue, 14 Feb 2012 22:22:15 +0300
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
On 02/14/2012 10:02 PM, Mikalai Udodau wrote:
> On Tue, 14 Feb 2012 21:34:46 +0300
> Ihar Hrachyshka <[email protected]> wrote:
> 
>> On 02/14/2012 08:00 PM, Mikalai Udodau wrote:
>>> On Tue, 14 Feb 2012 13:40:21 +0300
>>> Ihar Hrachyshka <[email protected]> wrote:
>>>
>>>> On 02/14/2012 01:37 PM, Mikalai Udodau wrote:
>>>>> On Tue, 14 Feb 2012 12:20:13 +0300
>>>>> Ihar Hrachyshka <[email protected]> wrote:
>>>>>
>>>>>> On 02/14/2012 12:55 AM, Mikalai Udodau wrote:
>>>>>>>
>>>>>>> Вітаю!
>>>>>>>
>>>>>>> Мо' хто ведае, што трэба зрабіць, каб памяняць паліцы на
>>>>>>> стужкі?
>>>>>>>
>>>>>>>
>>>>>>
>>>>>> Hi,
>>>>>> А што не так з паліцамі ў Firefox-е?
>>>>>> /Ihar
>>>>>
>>>>> Гм. Няясна, ці то палІца, ці пАліца. А ў епіфані таксама
>>>>> паліцы?
>>>>>
>>>>>
>>>>
>>>> У свежай епіфані (з GNOME 3.4) дзе паліцы (tool bar), а дзе і стужкі
>>>> (status bar).
>>>> А што з гэтымі паліцамі не так?
>>>
>>> Наколькі я разумею, назву "паліца" (націск на другі склад)
>>> вы ўжываеце ў сэнсе "гарызантальная дошка", "месца для
>>> ляжання" (вызначэнні паводле ТСБЛМ-2005). Праблема ў тым,
>>> што ў інтэрфейсе Firefox побач ужываецца назва "палічка",
>>> якая, нягледзячы на памяншальную форму, займае нашмат больш
>>> месца.
>>
>> Так ужо "нашмат"? На адну (!) літару?
> 
> Сапраўды, не дапісаў. Маю на ўвазе "нашмат больш месца на
> экране".
> 
>>
>>>
>>> Тлумачэнне гэтай з'яве, наколькі я памятаю, ў тым, што
>>> "паліца" - гэта старажытная зброя, такая дубіна, і націск
>>> у ёй на першы склад.
>>>
>>> Калі паглядзець
>>> http://slounik.org/search?dict=&search=%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0&x=0&y=0
>>> то можна заўважыць, што кожны з гэтай пары амографаў
>>> мае дадатковыя аманімічныя значэнні. Тым не менш, "пАліца"
>>> ўсё роўна застаецца гістарызмам.
>>>
>>> Навошта ў перакладзе інтэрфейса гістарызмы?
>>
>> Дык палІца - звычайнае слова, не гістарызм.
> 
> Рэч у тым, што калі ўжываць усюды "палІца", узнікаюць
> складанасці з размежаваннем назваў элементаў інтэрфейсу.
> Будзе пункт меню "паліца прылад", а пад ім другі, таксама
> "паліца прылад". Адсюль і гісторыя з амографам.
> 
> Паліца - амограф. Для паяснення сэнсу прыйдзецца ўказваць
> націск.
> 

Дзіўна было б чакаць, што карыстальнік у кантэксце браўзера, прачытаўшы
"паліца", падумае аб зброі. :) У беларускай мове ёсць шмат іншых
амографаў, ат-жа неяк чытаем і не мылімся. Гэта не бяда.

>>
>>>
>>> Ці памяншальная формы больш не памяншальная?
>>>
>>>
>>
>> Дык уся праблема толькі ў тым, што ў інтэрфейсу Фаерфокса ўжыта
>> памяншальная форма? Так, сапраўды, крыху недарэчна, калі гэта так.
> 
> Праблема ў тым, што памяншальная форма ўжыта ў сэнсе
> "наадварот": меншы элемент мае поўную назву, большы -
> памяншальную.

Цяжка зразумець канкрэтную сітуацыю, не маючы беларускага Фаерфокса
перад вачыма. Можа, зробіце колькі здымкаў экрана для больш прадметнай
размовы?

> 
> Дарэчы, як вы перакладзяце
> 
> Toolbar
> Sidebar
> 
> адно пад адным, і чаму?
> 
> 

Напрыклад:
Паліца прылад
Бакавая паліца/(ці панэль, калі так ужо трэба іх разнесці).

/Ihar

_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n