Re: Беларуская лакалізацыя GNOME: нашы перспектывы & [email protected]

"Shut Pavel" <[email protected]> Sat, 16 Oct 2010 19:37:25 +0300
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <op.vkogglvd8hn6vq@spshuts-laptop>
Прывітанне

Як аўтар сайту kamputerm.org, я хацеў бы выказаць свае прапановы адносна  
стварэння пляцоўкі суполкі беларускіх лакалізатараў.

Прапаную на месцы цяперашняга кампутэрма зрабіць "партал", суполку  
беларускіх лакалізатараў.
Якія раздзелы я бачу неабходнымі:

  * Вікіпадобны слоўнік, які можна экспартаваць у патрэбныя фарматы
  * Пляцоўка для супольнай працы над перакладамі розных праектаў (> 2.  
web-інтэрфэйс для перакладу (pootle/transifex);).
  * Рэсурс, дзе можна спампаваць як вынікі супольнай працы над перкаладамі,  
так і загружаныя карыстальнікамі пераклады (чытай belsoft.tut.by).
  * Блог / навіны / праца тэрміналагічнай групы - магчыма як адзін раздзел,  
магчыма як асобныя
  * Суполка, магчыма з рэйтынгамі карыстальнікаў (як stackoverflow,  
хабрахабр)
  * Магчыма форум / спіс ліставання

Я лічу, што гэта будзе паўнавартасны праект, але для гэтага неабходна  
грунтоўнае планаванне таго, што і як трэба рабіць. Калі хто мае досвед у  
*планаванні*  вэб-сайтаў ці мае доступ да такіх спецыялістаў, вельмі  
хочацца пагутарыць з вамі.

Хочацца пачуць ваша бачанне такога праекту і/ці прапановы/заўвагі.

Шут Павел
_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n