Re: Беларуская лакаліз ацыя GNOME: нашы перспект ывы & [email protected]
Ihar Hrachyshka <[email protected]> Sat, 16 Oct 2010 20:06:18 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Цудоўна. Калі Павел дасць пляцоўку kamputerm пад нешта большае за "проста слоўнік", то вакол яго і варта паспрабаваць збудаваць рэсурс. /critic_mode on Агулам, я б не пераймаўся нейкімі дадатковымі сервісамі (гэта камень у гарод "як stackoverflow, хабрахабр"). Трэба хутка, з гатовых матэрыялаў і без напалеонаўскіх мэтаў зрабіць штосьці прыдатнае. Не забываймася, што мэта дзейнасці - не ў сервісах, а ў перакладах. Вось гэтай мэты і варта пільнавацца. Пакуль я бачу колькі спецыялізаваных рухавікоў, спалучаных на адным рэсурсе (wiki, wordpress, pootle, магчыма, trac). Інсталяцыя іх не зойме шмат часу, а ў нас застанецца час уласна на лакалізацыю. 2010/10/16 Shut Pavel <[email protected]>: > Прывітанне > > Як аўтар сайту kamputerm.org, я хацеў бы выказаць свае прапановы адносна > стварэння пляцоўкі суполкі беларускіх лакалізатараў. > > Прапаную на месцы цяперашняга кампутэрма зрабіць "партал", суполку > беларускіх лакалізатараў. > Якія раздзелы я бачу неабходнымі: > > * Вікіпадобны слоўнік, які можна экспартаваць у патрэбныя фарматы > * Пляцоўка для супольнай працы над перакладамі розных праектаў (> 2. > web-інтэрфэйс для перакладу (pootle/transifex);). > * Рэсурс, дзе можна спампаваць як вынікі супольнай працы над перкаладамі, > так і загружаныя карыстальнікамі пераклады (чытай belsoft.tut.by). > * Блог / навіны / праца тэрміналагічнай групы - магчыма як адзін раздзел, > магчыма як асобныя > * Суполка, магчыма з рэйтынгамі карыстальнікаў (як stackoverflow, > хабрахабр) > * Магчыма форум / спіс ліставання > > Я лічу, што гэта будзе паўнавартасны праект, але для гэтага неабходна > грунтоўнае планаванне таго, што і як трэба рабіць. Калі хто мае досвед у > *планаванні* вэб-сайтаў ці мае доступ да такіх спецыялістаў, вельмі хочацца > пагутарыць з вамі. > > Хочацца пачуць ваша бачанне такога праекту і/ці прапановы/заўвагі. > > Шут Павел _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n