Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT

Сашка Аляксеенка <[email protected]> Thu, 11 Nov 2010 14:25:52 +0200
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
Канешне, тут я магу толькі прыкладна ўяўляць, але даю сабе рады, што 
гэта ўсё можа нават і невырашальна цяжкая справа. А як карыстальніку мне 
наогул ўсё роўна, бо трэба там якія пара працэнтаў ад агульнай масы 
словаў. А як злы карыстальнік -- хібаў я не дарую, не думаючы ні пра 
якія тытанічныя высілкі тых, хто гэта рабіў. Адно толькі кінутае "фе, не 
маглі лепш прыдумаць" колькі намагянняў перакрэслівае. Мне давай 
ідэяльны вынік -- на меншае я не згодны. І што тут зробіш? Усё залежыць 
ад ступені перфекцыянізму і прагі да перамогі. Я лічу, што калі рабіць, 
то рабіць бездакорна -- вось я і не раблю, бо сам не здужаю. У нас і без 
таго ўсё хістаецца. Пясімізам, усе дзіла.

А тое -- гэта так, прыклады. Ну падабаецца мне звычайная амерыканская 
гутарковая мова, у прыватнасці ў кампутарных справах, ну падабаецца мне 
слоўнік Даля, ну лічу я, што ў іх лепш і што ў іх варта вучыцца, ну 
цікавяць мяне больш вобразы чым методыкі: нехта так сама думае, нехта 
інакш -- усё натуральна, і дзеля якаснага выніку ўсё павінна ўлічвацца. 
Дыялог, так бы мовіць.

Насовіча -- канешне карысна, а лепш ці не лепш -- я не ведаю.

Вось такая гутарка па тэме "mounik.org: пляцоўка-"парасон" для 
беларускіх праектаў у IT". (смайлік)

А ці скажаце, якая мэта ўсёй гэтай дзейнасці, па пунктах? Каб і ў мяне 
нешта акрэслілася, і хаця для сабжу сфармуляваць.

_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n