Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT

Сашка Аляксеенка <[email protected]> Thu, 11 Nov 2010 16:36:11 +0200
Newsgroups gmane.comp.internationalization.belarusian
Message-ID <[email protected]>
А што значыцца "інфарматызацыя беларускага асяроддзя"? З чаго складаецца 
"функцыянаванне беларускай мовы ў свеце"? Ды бянтэжыць гэтае "і інш." -- 
ёсць яшчэ нешта, ці ўсё што цяпер на моўніку -- гэта ўсё што ёсць, больш 
няма чаго паведаміць і зараз стаіць мэта нешта якаснае ды грунтоўнае 
скласці? Ці плануецца што яшчэ? А якія ёсць шляхі, перспектывы, метады, 
ідэі, куды звяртацца па падрабязнасці? А як жа тэрміналогія -- якія ёсць 
праблемы, якія варыянты іх вырашэння? Які ёсць вопыт, якія былі ранейшыя 
вынікі? Якія варыянты адказу на пытанне "зачэм біларускій, кагда есьць 
рускій"? Якія варыянты адказу на "чаму такі разлад"? З чым, дарэчы, 
канкурэнцыя -- з рускай, альбо з іншымі варыянтамі беларускай? Можа гэта 
само неяк павінна разумецца, але вось у мяне нешта не атрымліваецца. Як, 
нарэшце, зразумелі мяне і мае меркаванні аб: 1) стварэнні слоўнікавага 
сметніка для назапашвання як мага большай колькасці варыянтаў шляхам 
дадання простымі людзямі, ды 2) варыянце размежавання стогай 
фармальна-прафесійнай паслясавецкай тэрміналогіі з побытава-размоўнай 
карыстальніцкай? Ёсць над чым паразважаць? Былі раней такія думкі і 
спробы, яны дурныя і я дарма тут балбачу? Пакуль што я зразумеў, што 
вось так не трэба таму, што так не трэба, а трэба вось так; а чаму так 
не трэба, і як канктрэтна трэба так -- я не зразумеў. Выбачайце за 
някемліваць.

_______________________________________________
I18n mailing list
[email protected]
http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n